:

Каронавiрус

На тэрыторыі Італіі ў сувязі са складанай эпідэміялагічнай сiтуацыяй тэрмін дзеяння надзвычайнага становішча падоўжаны да 30 красавіка 2021.

На ўсёй тэрыторыі краіны да 15 лютага 2021 г. забаронены рух паміж рэгіёнамі або аўтаномнымі правінцыямі, за выключэннем перамяшчэнняў, матываваных пацверджанымі патрэбамі работы, сітуацыямі неабходнасці ці станам здароўя. З 22.00 да 5.00 любое перамяшчэнне магчыма толькі па ўказаных прычынах. Захоўваюцца абавязкi нашэння масак як у закрытых памяшканнях, так і на адкрытым паветры, захавання сацыяльнага дыстанцыявання, недапушчальнасці збору людзей.

Вяртанне/уезд у Італію з Рэспублікі Беларусь дазволены бесперашкодна для грамадзян Італіі / ЕС /  Шэнгенскай зоны і членаў іх сем'яў, а таксама для асоб са статусам пастаянна доўгатэрмінова пражываючых на тэрыторыі Італіі і членаў іх сем'яў. Таксама дазволены ўезд для людзей, якія маюць пацверджаныя і стабільныя эмацыйныя адносіны (нават калі яны не пражываюць разам) з грамадзянамі Італіі / ЕС / Шэнгенскай зоны або з асобамі, якія з'яўляюцца рэзідэнтамі Італіі на законных падставах (пастаяннае пражыванне), пры прыбыцці ў дом / месца жыхарства партнёра ў Італіі.

Іншыя катэгорыі грамадзян могуць уязджаць толькі па прычынах працы, стану здароўя, вучобы, тэрміновай неабходнасці.

Пры ўездзе / вяртанні ў Італію неабходна запоўніць самадэкларацыю, у якой трэба ўказаць прычыну выезду / вяртання. Пажадана мець пацвярджаючую дакументацыю. Дабрацца да канчатковага пункта прызначэння ў Італіі можна толькі на асабістым аўтамабілі (дазволены транзіт праз аэрапорт, не пакідаючы спецыяльна адведзеных для гэтага зон аэрапорта). Пасля прыбыцця неабходна прайсці самаізаляцыю па месцы жыхарства і назіранне за здароўем на працягу 14 дзён.

Адсутнічаюць абмежаванні на грузаперавозкі. У выпадку ўзнікнення праблемных сітуацый цягам магчымых праверак з боку італьянскіх праваахоўных органаў у адносінах да вадзіцеляў грузавых транспартных сродкаў рэкамендуем звяртацца ў Пасольства па наступных нумарах: +39 06 820 814 27, +39 06 820 814 31.

Звяртаем увагу перавозчыкаў на абавязковую неабходнасць пастаяннага ўдакладнення аператыўнай сітуацыі ў пунктах перасячэння ўсіх нацыянальных межаў па шляху руху.

Пры ўзнікненні дадатковых пытанняў звяртайцеся ў Пасольства па ўсіх даступных відах сувязі!

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці