Двухбаковы гандль
Італія традыцыйна ўваходзіць у лік важных гандлёвых партнёраў Рэспублікі Беларусь, знаходзячыся па выніках 2021 года на 11-м месцы па аб'ёме тавараабароту, 32-м месцы па аб'ёме экспарту, 6-м месцы па аб'ёме імпарту.
Аб'ём двухбаковага гандлю паміж Беларуссю і Італіяй у 2020 годзе склаў 777,8 млн. долараў (86,3%). Экспарт Беларусі ў Італію за азначаны год склаў 90,5 млн. долараў (92,4%), імпарт – 687,3 млн. долараў (85,6%). Сальда склалася адмоўным у памеры -596,8 млн.долараў.
2015 |
2016 |
2017 |
2018 |
2019 |
2020 |
2021 |
Тэмп росту, |
|
Тавараабарот |
766,1 |
660,3 |
792,2 |
909,1 |
900,9 |
777,8 |
941,4 |
121 |
Экспарт |
129,4 |
83,7 |
98,5 |
123,7 |
97,9 |
90,5 |
155,9 |
172,3 |
Імпарт |
636,7 |
576,6 |
693,8 |
785,5 |
803 |
687,3 |
785,5 |
114,1 |
Сальда |
-507,3 |
-492,9 |
-595,3 |
-661,8 |
-705,1 |
-596,8 |
-629,6 |
Наменклатура беларускага экспарту ў Італію у 2020 годзе налічвала 185 таварных пазіцыі, найбольш значнымі з якіх сталі:
Код ТН ВЭД |
Найменне тавара |
Вартасны аб’ём, |
3104 |
Калійныя ўгнаенні |
17,8 |
7217 |
Дрот з нелегіраванай сталі |
8,1 |
7304 |
Трубы, трубкі і профілі бясшвовыя з чорных металаў |
6,1 |
7214 |
Пруткі с нелегіраванай сталі гарачакачаныя іншыя |
5,9 |
7228 |
Пруткі з легаванай сталі іншыя |
5,5 |
4407 |
Лесаматэрыялы падоўжна-распілаваныя |
4,8 |
9403 |
Мэбля і яе часткі |
4,8 |
5503 |
Валокны сінтэтычныя нячэсаныя |
3,4 |
4421 |
Вырабы драўляныя іншыя |
2,6 |
4412 |
Фанера клееная |
2,5 |
Найбольшы прырост у вартасным вылічэнні за 2020 г. паказалі: пруткі з нелегіраванай сталі гарачакачаныя іншыя (+3,7 млн.долараў), пліты, лісты, плёнка з пластмасы, неарміраваныя, неслаістыя, без падкладкі (+1,1 млн.долараў), антыдэтанатары, антыаксіданты, інгібітары, загушчальнікі (+0,8 млн. долараў), фанера клееная (+0,8 млн. долараў), пруткі гарачакачаныя ў бухтах з нелегіраванай сталі (+0,7 млн. долараў), торф (+0,7 млн. долараў), драўніна паліўная (+0,7 млн. долараў), дублёная скура са шкур буйнай рагатай жывёлы (+0,6 млн. долараў), гародніна іншая (+0,5 млн. долараў), цэлюлоза драўняная, натронная або сульфатная (+0,5 млн. долараў).
Абарот гандлю паслугамі з Італіяй у 2020 годзе склаў 116,2 млн. долараў. Экспарт беларускіх паслуг ў Італію за азначаны перыяд склаў 71,0 млн. долараў (-11,7%), імпарт – 45,3 млн. долараў (-7,2%). Сальда склалася станоўчае для Беларусі у памеры 25,7 млн. долараў.
Асноўны аб'ём экспарту прыпаў на транспартныя паслугі (37,3 млн. долараў, ці 52,5% ад агульнага аб'ёму экспарту паслуг). Далей ідуць будаўнічыя паслугі (15,0 млн. долараў, 21,1%), іншыя дзелавыя паслугі (8,9 млн. долараў, 12,5%), кампутарныя, тэлекамунікацыйныя і інфармацыйныя паслугі (8,6 млн. долараў, 12,1%).
У 2020 годзе з Італіі ў Беларусь прыцягнута інвестыцый на суму 37,2 млн. долараў (на 12,7 млн.долараў больш чым у 2019 годзе), з іх практычна ўвесь аб'ём склалі прамыя інвестыцыі – 37,0 млн. долараў
(на 12,7 млн.долараў), прамыя на чыстай аснове – 10,2 млн. долараў
(+4,6 млн. даляраў).
На тэрыторыі Беларусі дзейнічае 233 прадпрыемства з італьянскім капіталам.
Умацоўваюцца кантакты на міжурадавым узроўні.
6 – 8 лютага 2019 г. адбыўся працоўны візіт Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Румаса С.Н. у г.Рым.
25 чэрвеня 2019 г. праведзена другое пасяджэнне Беларуска-Італьянскай Міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве;
24 чэрвеня 2019 г. прайшоў Беларуска-Італьянскі бізнес-форум.
7 кастрычніка 2019 г. адбылося адкрыццё офіса гандлёвага агенцтва «ІЧЭ» у Беларусі.
8 кастрычніка 2019 г. у г.Минскe праведзены III Італа-Беларускі форум па Зялёнай эканоміцы, арганізаваны Беларускай гандлёва-прамысловай палатай, італьянскім агенцтвам «ІЧЭ» і асацыяцыяй «Канфіндустрыя Беларусь» пры падтрымцы Пасольства Італіі ў Беларусі.
30 чэрвеня 2020 г. праведзены онлайн-семінар «Беларусь – Італія: эканамічнае супрацоўніцтва падчас глабальных выклікаў», арганізатарамі якога выступілі БелГПП і Пасольства Італіі ў Беларусі, да якога далучыліся каля 100 прадстаўнікоў бізнес-асацыяцый, арганізацый, прадпрыемстваў і дыпламатычных місій дзвюх краін.
28 кастрычніка 2020 г. Пасольства прыняло ўдзел з выступам у онлайн-семінары «Камерцыйная дыпламатыя. Інструменты аналізу рынку Міжнароднага гандлёвага цэнтра ЮНКТАД / СГА », арганізаваным Нацыянальным цэнтрам маркетынгу і кан'юнктуры цэн і Міжнародным гандлёвым цэнтрам ЮНКТАД / СГА і накіраваным на павышэнне інфармаванасці зацікаўленых аб магчымасцях і практыцы работы на замежных рынках.
17-19 мая 2021 года ў г.Трыесце арганізавана серыя перагавораў беларускай прамысловай дэлегацыі пад кіраўніцтвам Першага намесніка Міністра прамысловасці С.М. Гунько з буйнымі камерцыйнымі, лагістычнымі і банкаўскімі структурамі вобласці Фрыулі Венецыя-Джулія.
1-3 кастрычніка 2021 г. адбыўся візіт Старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты В.Улаховіча ў паўночна-ўсходнія рэгіёны Італіі. Кіраўнік БелГПП выступіў на 17-м міжнародным Аквілейскім форуме “Mitteleuropa”.
28-29 кастрычніка 2021 года ў г.Вероне (вобласць Венета, Італія) прайшоў XIV Еўразійскі эканамічны форум, у якім таксама прыняў удзел кіраўнік БелГПП.