Аб дыпламатычных адносінах паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Мальта
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Мальта устаноўлены 16 лютага 1993 года.
У рамках ўрачыстых мерапрыемстваў з нагоды 300-годдзя заснавання Санкт-Пецярбурга ў маі 2003 г. адбылася кароткая рабочая сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі з Прэм'ер-міністрам Мальты Эдвардам Фенекам Адамі.
Пасольства Рэспублікі Беларусь акрэдытавана на Мальце (па сумяшчальніцтве з Італіяй) у 2011 годзе. Пасол (з 2016 года) – Гур'янаў Аляксандр Яўгенавіч.
У мэтах інтэнсіфікацыі беларуска-мальтыйскіх адносін у 2016 і 2018 гадах праведзены сустрэчы і перамовы кіраўніка беларускай дыпмісіі з кіраўніцтвам Мальты (у тым ліку на ўзроўні Прэзідэнта, Прэм'ер-міністра і кіраўніка знешнепалітычнага ведамства), якія прадэманстравалі ажыўленне цікавасці і наяўнасць новых магчымасцяў для выбудоўвання ўзаемадзеяння.
У сувязі з 25-годдзем дыпламатычных адносін адбыўся візіт Пасла А.Гурьянава ў Валету, падчас якога праведзены сустрэчы з кіраўніцтвам Міністэрства замежных спраў і развіцця гандлю Мальты, абмеркаваны актуальныя пытанні і прыярытэты развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння. Перададзена віншавальнае пасланне ад імя Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея ў адрас тагачаснага кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Мальты К.Абелы з нагоды згаданага юбілею.
9 красавіка 2018 г. мальтыйскай бокам выдадзена экзекватура Ганароваму консулу Рэспублікі Беларусь у г.Валеце (з акругай на тэрыторыі ўсёй Рэспублікі Мальта) Ё.Балдакіна Рамана.
3-4 верасня 2019 г. у Міжнароднай канферэнцыі «Барацьба з тэрарызмам з дапамогай інавацыйных падыходаў і выкарыстання новых і найноўшых тэхналогій» у Мінску прыняла ўдзел афіцыйная дэлегацыя Мальты на чале з дырэктарам па глабальных пытаннях Міністэрства замежных спраў і развіцця гандлю Ф.Гат.
1-4 снежня 2019 г. арганізаваны першы ў гісторыі двухбаковых адносін візіт на Мальту прадстаўнічай беларускай дэлегацыі з удзелам намесніка Міністра эканомікі Беларусі Ярашэвіча Д.У., Пасла Гур'янава А.Я., дырэктара Адміністрацыі Парка высокіх тэхналогій Янчэўскага У.В., намесніка старшыні БелГПП Набешкі С.У., шэрагу прадстаўнікоў дзелавых колаў. У рамках візіту адбыліся перамовы беларускай дэлегацыі пад кіраўніцтвам намесніка Міністра эканомікі Ярашэвіча Д.У. і Пасла Гур'янава А.Я. з Пастаянным сакратаром (першым намеснікам Міністра) замежных спраў і развіцця гандлю Мальты Ф.Фармозай.
Па выніках 2021 года таваразварот паміж Беларуссю і Мальтай склаў 21,7 млн. долараў ЗША, экспарт – 20,8 млн. долараў ЗША (53 251,2% да ўзроўню 2020 года), імпарт – 896,4 тыс. долараў ЗША (101 %). Экспарт беларускіх паслуг на Мальту за названы перыяд склаў 21 545,1 тыс. долараў (185,6%) і быў сфарміраваны, галоўным чынам, за кошт камп'ютэрных, тэлекамунікацыйных і інфармацыйных паслуг (14 631,3 тыс. долараў) і транспартных паслуг ( 3 908,5 тыс. долараў ЗША). Імпарт паслуг склаў 16 029,4 тыс. долараў ЗША (290% ад узроўню 2020 года). Сальда гандлю паслугамі склалася станоўчым для Беларусі ў памеры 5515,7 тыс. долараў ЗША. У 2021 г. прыцягнута мальтыйскіх інвестыцый на суму 1,89 млн. долараў ЗША (цалкам сфарміраваны за кошт прамых інвестыцый); прамыя на чыстай аснове склалі 1 074,3 тыс. долараў. ЗША.
Гандаль таварамi паміж Беларуссю і Мальтай (тыс. долараў. ЗША)
|
2017 |
2018 |
2019 |
2020 |
2021 |
Тэмп росту |
Тавараабарот |
1039,0 |
25 686,0 |
374,1 |
926,2 |
21 717,6 | 23 448 |
Экспарт |
64,7 |
24 926,7 |
44,1 |
39,1 |
20 821,2 |
53 251,2 |
Імпарт |
974,3 |
759,3 |
330,0 |
887,1 |
896,4 |
101 |
Сальда |
-909,6 |
24 167,4 |
-285,9 |
-848 |
19 925 |