:

Прэферэнцыйныя рэжымы

Прэферэнцыі

Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прадугледжаны цэлы шэраг прэферэнцыйных рэжымаў для інвестараў. Яны ўключаюць спецыяльныя льготныя ўмовы гаспадарання пры арганізацыі бізнесу ў рамках шасці свабодных эканамічных зон, Парку высокіх тэхналогій і Індустрыяльнага парка «Вялікі камень». Замежныя кампаніі таксама могуць атрымаць дадатковую выгаду з дапамогай зніжэння інвестыцыйных выдаткаў і падатковай нагрузкі пры размяшчэнні свайго бізнесу на тэрыторыі малых і сярэдніх гарадоў Беларусі. Акрамя гэтага заключэнне інвестыцыйнага дагавора з Рэспублікай Беларусь дазваляе інвестару ўсталяваць дадатковыя прававыя гарантыі абароны свайго капіталу і адначасова атрымаць льготныя ўмовы і прэферэнцыі для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта.
 

Свабодныя эканамічныя зоны (СЭЗ)

СЭЗ ўяўляюць сабой тэрыторыі са спецыяльнымі таможанымі, рэгістрацыйнымі і падатковымі рэжымамі і даюць дадатковыя льготы інвестарам. Льготы па гэтаму рэжыму распаўсюджваюцца на вытворчасць і рэалізацыю імпартазамяшчальных тавараў і экспартуемых тавараў і паслуг.

Рэзідэнты СЭЗ вызваляюцца ад:

падатку на прыбытак на працягу 5 гадоў, пасля заканчэння 5 гадоў падатак на прыбытак – па стаўцы, зменшанай на 50% ад агульнаўсталяванай стаўкі;

падатку на нерухомасць па ўсім капітальным пабудовам, размешчаныхм на тэрыторыі СЭЗ;

дзяржаўнай пошліны за выдачу замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства спецыяльных дазволаў на права займацца працоўнай дзейнасцю ў Рэспубліцы Беларусь;

падатку на зямельныя ўчасткі, прадастаўленыя рэзідэнтам СЭЗ, зарэгістраваным з 1 студзеня 2012 года, на перыяд праектавання і будаўніцтва аб'ектаў нерухомасці, але не больш за пяць гадоў з даты зазначанай рэгістрацыі.

Абароты па рэалізацыі рэзідэнтамі СЭЗ на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь імпартазамяшчальных тавараў уласнай вытворчасці абкладаюцца падаткам на дабаўленую вартасць па стаўцы ў памеры 10%.
 


Парк высокіх тэхналогій (ПВТ)

Кампаніі, якія заняты ў сферы інфармацыйных тэхналогій і развіваюць бізнэс у Рэспубліцы Беларусь у гэтым накірунку могуць скарыстацца льготным рэжымам падаткаабкладання ў Парку высокіх тэхналогій. У ПВТ дзейнічае экстэрытарыяльны прынцып рэгістрацыі кампаній-рэзідэнтаў.

Рэзідэнты ПВТ вызваляюцца ад:
падатку на прыбытак;
падатку на даданую вартасць;
афшорнага збору з дывідэндаў;
падатку на нерухомасць па будынках, размешчаных на тэрыторыі ПВТ;
зямельнага падатку на перыяд будаўніцтва, але не больш чым на тры гады;
мытных плацяжоў.

Даходы фізічных асоб, якія атрымліваюць ад рэзідэнтаў ПВТ, абкладаюцца падаходным падаткам па стаўцы 9%.

Індустрыяльны парк «Вялікі камень»

Індустрыяльны парк уяўляе сабой тэрытарыяльнае ўтварэнне плошчай 91,5 кв. км з асаблівым прававым рэжымам для забеспячэння камфортных умоў вядзення бізнесу.

Азнаёміцца з дэталёвай інфармацыяй аб ільготах і прэферэнцыях

Дзейнасць на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці

Камерцыйныя арганізацыі, якія знаходзяцца на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці і ажыццяўляюць на дадзеных тэрыторыях дзейнасць на працягу 7 гадоў вызваляюцца ад:

падатку на прыбытак, атрыманы ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) уласнай вытворчасці;

падатку на нерухомую маёмасць з кошту капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў).

Аналагічныя падатковыя льготы па падатку на прыбытак і падатку на нерухомасць прадугледжаны для адасобленых падраздзяленняў (філіялаў).


Інвестыцыйны дагавор

Інвестыцыйны дагавор ўяўляе сабой адну з магчымых формаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Пры заключэнні інвестыцыйнага дагавора інвестар атрымлівае дадатковыя прававыя гарантыі абароны свайго капіталу, а таксама льготныя ўмовы і прэферэнцыі для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта, сярод якіх:

права на будаўніцтва інвестыцыйных аб'ектаў паралельна з распрацоўкай, экспертызай і зацвярджэннем наступных этапаў будаўніцтва;

спрашчэнне рэжыму атрымання зямельных участкаў, які ўключае арэнду без працэдуры правядзення аўкцыёну;

вызваленне ад выплаты ўвазных мытных пошлін і ПДВ пры ўвозе абсталявання і запасных частак да яго для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта;

вызваленне ад пакрыцця страт сельскагаспадарчай і лесагаспадарчай вытворчасці, выкліканых выняткам зямель;

вызваленне ад выплаты дзяржаўнай пошліны за выдачу замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства дазволаў на права займацца працоўнай дзейнасцю ў Рэспубліцы Беларусь;

вызваленне ад мэтавых збораў у мясцовыя бюджэты.

Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прадугледжана магчымасць атрымання дадатковых індывідуальных льгот і прэферэнцый, якія ўлічваюць спецыфіку праекта.

 

 

 

 

 

 

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці