:

Індустрыяльны парк «Вялікі камень»

Індустрыяльны парк «Вялікі камень» – тэрытарыяльная адзінка Беларусі са статусам асаблівай эканамічнай зоны і асаблівым рэжымам ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці.

Парк размешчаны ў 25 км ад сталіцы Рэспублікі Беларусь горада Мінска. Выгаднае тэрытарыяльнае размяшчэнне парка абумоўлена яго непасрэднай блізкасцю да міжнароднага аэрапорта «Мінск», чыгункі, транснацыянальнай аўтамабільнай магістралі М1 «Берлін-Масква», а таксама прымальнай блізкасцю да партоў Балтыкі (адлегласць да Клайпедскага порта складае 500 км, да Рыжскага порта – 530 км , да Калінінградскага порта – 580 км). Запланавана будаўніцтва на тэрыторыі парку мультымадальнага транспартнага вузла.

Ідэя стварэння ў Беларусі комплекснай індустрыяльнай зоны ўзнікла пры сустрэчы Прэзідэнта А.Р. Лукашэнка з Сі Цзіньпінам у сакавіку 2010 года.

18 верасня 2011 г. было падпісана Пагадненне аб Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку.

Агульная тэрыторыя парка – 112 кв. км, пад забудову – 67,6 кв. км.

Канцэпцыя парка – стварэнне новага эка-горада, які спалучае вытворчую, жылую, адміністрацыйную інфраструктуру з экалагічнай накіраванасцю.

На сённяшні дзень у парк ужо інвеставана больш за паўмільярда долараў ЗША.

Парк пазіцыянуецца як тэрыторыя з прэферэнцыйным рэжымам, які дазваляе замежным кампаніям паспяхова развіваць свой бізнэс з мінімальнымі фінансавымі выдаткамі.

Да прыярытэтных накірункаў развіцця парка адносяцца электроніка, тэлекамунікацыі, тонкая хімія, фармацэўтыка, біятэхналогіі, машынабудаванне, новыя матэрыялы, комплексная лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб'ёмаў дадзеных, НДВКП, сацыяльна-культурная дзейнасць.

Мінімальны аб'ём інвестыцый у рэалізацыю праекта складае 500 тыс. долараў ЗША пры ўмове яго рэалізацыі ў трохгадовы тэрмін або аднясенні да НДВКП; у астатніх выпадках мінімальны парог – 5 млн. долараў ЗША.

   

Структура кіравання
 
Міжурадавы каардынацыйны савет (функцыі ўскладзены на міжведамасную Рабочую групу пад старшынствам кіраўніцтва Мінкамерцыі КНР і Мінэканомікі Рэспублікі Беларусь) –стратэгічныя пытанні развіцця парку.

Адміністрацыя індустрыяльнага парка – ажыццяўляе прыцягненне і рэгістрацыю рэзідэнтаў «Вялікага камня», а таксама прымае рашэнні па іншых працэдурных пытаннях (рэгістрацыя юрыдычнай асобы, наданне статусу рэзідэнта, выдача дазволаў на будаўніцтва, садзейнічанне ў вырашэнні міграцыйных пытанняў і іншым). Акрамя гэтага, адміністрацыяй забяспечваецца комплекснае абслугоўванне суб'ектаў гаспадарання на тэрыторыі парка па прынцыпе «адна станцыя».

– СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка» – ажыццяўляе будаўніцтва інфраструктуры і кіраванне зямельнымі рэсурсамі і нерухомасцю. У красавіку 2018 г. у склад акцыянераў прынята АТ «Дуйсбургер Хафен» – кіруючая кампанія найбуйнейшага рачнога порта ў свеце. У парку нямецкі акцыянер плануе стварыць буйны чыгуначны вузел і грузавы тэрмінал з зонай перапрацоўкі.


Падатковыя льготы і іншыя прэферэнцыі

Рэзідэнтам парка гарантаваны беспрэцэдэнтныя льготы і прэферэнцыі, якія не маюць аналагаў у ЕАЭС, ЕС і Азіі:

Падатковыя льготы:

- рэзідэнты парка цалкам вызваленыя ад падатку на прыбытак на працягу 10 гадоў з моманту з'яўлення першага прыбытку, а па заканчэнні гэтага перыяду і да 2062 года выплачваюць падатак па паменшанай удвая стаўцы;

 — поўнае вызваленне ад падатку на нерухомасць да 2062 году;

 — поўнае вызваленне ад зямельнага падатку да 2062 году;

 — поўны вылік ПДВ, выплачанага за набыццё/увоз тавараў (работ, паслуг) або маёмасных правоў з мэтай стварэння аб'ектаў парка;

 — вызваленне ад ўвазнога ПДВ адносна да тавараў, вырабленых з імпартнай сыравіны, у выпадку іх рэалізацыі на тэрыторыі ЕАЭС;

 — вызваленне ад падатку на дывідэнды на працягу 5 каляндарных гадоў з моманту з'яўлення першага прыбытку.

Прыцягненне работнікаў (уключаючы замежную рабочую сілу):

 — падаходны падатак для фізічных асоб складае 9% (супраць 13% па Беларусі);

 — адлічэнні ў фонд сацыяльнай абароны насельніцтва можа не выплачвацца па частцы заработнай платы, якая перавышае сярэднюю зарплату ў Беларусі (са згоды супрацоўніка);

 — не патрабуецца выплата дзяржаўнай пошліны за прыцягненне замежнай працоўнай сілы;

Мытныя льготы:

 — рэжым свабоднай мытнай зоны;

 — вызваленне ад выплаты мытных плацяжоў (ПДВ і ўвазных пошлін) на абсталяванне і камплектуючыя;

 — вызваленне ад выплаты мытных плацяжоў (ПДВ і ўвазных пошлін) у дачыненні да сыравіны, матэрыялаў, запасных частак у выпадку экспарту гатовай прадукцыі за межы ЕАЭС або ў выпадку адсутнасці аналагаў у ЕАЭС;

 — спрошчаныя мытныя працэдуры і «бондовая зона»;

Іншыя льготы:

 — няма абмежаванняў па тэрмінах завяршэння знешнегандлёвых кантрактаў;

 — магчымасць адкрыцця замежнага банка без атрымання дазволу Нацыянальнага банка;

 — адсутнасць патрабаванняў аб правядзенні абавязковых працэдур закупак і таргоў;

 — адсутнасць патрабаванняў аб абавязковай сертыфікацыі тавараў і матэрыялаў для будаўніцтва на тэрыторыі індустрыяльнага парка;

 — прымяненне стабілізацыйнай агаворкі на працягу 10 гадоў (гарантыя нераспаўсюджвання на рэзідэнтаў і інвестараў парка нарматыўных прававых актаў, якія пагаршаюць умовы іх дзейнасці ў парку).


Прапановы па размяшчэнні аб’ектаў

Індустрыяльны парк «Вялікі камень» прапануе зямельныя ўчасткі для арэнды (да 99 гадоў) або ва ўласнасць. Гэта адзіная магчымасьць у Беларусі набыць зямлю. Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка адказвае за выдаленне драўняна-хмызняковай расліннасці на тэрыторыі зямельнага ўчастка і яго папярэдняе выраўноўванне. Любы ўчастак падлучаны да ўсёй неабходнай інфраструктуры.

Для арэнды ці набыцця рэзідэнтамі парка ці інвестарамі прапануюцца аб'екты, пабудаваныя Кампаніяй па развіцці індустрыяльнага парка – офісны будынак і тыпавы вытворчы будынак. Таксама ёсць магчымасць пабудаваць любы будынак па патрабаванні інвестара.

 
Рэзідэнты

На 1 студзеня 2020 г. рэзідэнтамі парку з'яўляліся 60 кампаній (уключаючы Kronospan, Zoomlion, ZTE, Huawei) з 16 краін свету, у тым ліку з Беларусі, Кітая, Расіі, Аўстрыі, Германіі, Ізраіля, Канады, ЗША, Швейцарыі, ААЭ.

Да паўнавартаснай фінансава-гаспадарчай дзейнасці (выпуску прадукцыі, аказанні паслуг, выкананні НДВКП у адпаведнасці з інвестпраектамі) прыступілі 20 кампаній. Многія рэзідэнты завяршаюць праектаванне сваіх аб'ектаў, шэраг з іх актыўна вядзе будаўнічыя работы.

Сферы дзейнасці прыцягнутых рэзідэнтаў адносяцца да высокатэхналагічных галінах «заўтрашняга дня». Сярод іх –вытворчасць аптамеханічных кампанентаў і лазернага абсталявання, стварэнне цэнтра выпрабаванняў беспілотных аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі, вытворчасць беспілотных авіяцыйных комплексаў, кампазітных матэрыялаў, святлодыёднай прадукцыі і інш.


Навуковы патэнцыял

Прыярытэтам дзейнасці Парка з'яўляецца стымуляванне развіцця інавацыйнай сферы.

У 2020 годзе плануецца завяршыць будаўніцтва Цэнтра супрацоўніцтва ў галіне трансфармацыі навукова-тэхнічных дасягненняў, які стане платформай для прыцягнення навукова-тэхнічных праектаў ў парк і вырошчвання прамысловых стартапов.


Індустрыяльны парк «Вялікі камень»

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12.05.2017 №166 «Аб удасканаленні спецыяльнага прававога рэжыму Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка  «Вялікі камень»

 

 

Прэзентацыя

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці