Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, інвестыцыі
Зварот гандлёва-эканамічнай службы Пасольства
Паважаныя партнёры!
Гандлёва-эканамічная служба Пасольства Рэспублікі Беларусь у Італьянскай Рэспубліцы запрашае да супрацоўніцтва прадстаўнікоў італьянскага бізнесу, зацікаўленых ва ўсталяванні плённых кантактаў з беларускімі кампаніямі ў сферах знешняй гандлю і інвестыцый.
Знаходзячыся практычна ў цэнтры Еўропы і валодаючы істотным вытворчым патэнцыялам, Рэспубліка Беларусь прапануе сваім партнёрам шырокі спектр тавараў і паслуг, у тым ліку ў такіх галінах, як нафтахімія, машынабудаванне, электроніка, лёгкая і харчовая прамысловасць, дрэваапрацоўка. Стабільная макраэканамічная сітуацыя, моцная навуковая і тэхналагічная база пры нізкіх эксплуатацыйных выдатках (арэнда, сувязь, камунікацыі, электраэнергія, інфраструктура) падаюць італьянскім інвестарам добрую магчымасць для рэалізацыі ў Беларусі інвестыцыйных праектаў і стварэння сумесных вытворчасцяў.
Мы шчыра перакананыя ў значным патэнцыяле беларуска-італьянскага ўзаемадзеяння ў эканамічнай сферы і гатовыя аказваць зацікаўленым кампаніям максімальнае садзейнічанне ў пошуку беларускіх партнёраў, вызначэнні магчымых напрамкаў супрацоўніцтва, рэалізацыі сумесных праектаў.
Кантакты
Тэл.: +39 (06) 82081427;
+39 (06) 82081431
Факс: +39 (06) 82002309
Эл. пошта: belarus.commerciale@gmail.com