:

Пашпарт серыі РР

Пашпарт серыі РР — пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які аформіў ва ўстаноўленым парадку выезд на пастаяннае месца жыхарства за мяжу.

Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь серыі РР можна атрымаць праз консульскую службу:

· Аформіўшы ва ўстаноўленым парадку пастаяннае месца жыхарства за мяжой (ПМЖ): першаснае атрыманне пашпарта серыі РР.

Без папярэдняга афармлення ПМЖ у выпадках:

· афармлення пашпарта серыі РР для дзяцей, хоць бы адзін з бацькоў якіх дакументаваны пашпартам серыі РР;

· абмену наяўнага пашпарт серыі РР;

· страты / крадзяжу наяўнага пашпарта серыі РР.

Выдача пашпарта грамадзяніну Рэспублікі Беларусь для пастаянная пражывання (серыя РР), пасля афармлення пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь праізводзіцца:

· у сувязі з дасягненнем 14 (чатырнаццацігадовага) ўзросту;

· непаўналетняму, які не дасягнуў 14 (чатырнаццацігадовага) узросту, па заяве аднаго з ягоных законных прадстаўнікоў;

· у выпадку страты (крадзяжу) пашпарта;

· для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь.

Падаць заяву аб абмене / выдачы пашпарта серыі РР можна толькі па асабістым запісе.

Заява прымаецца ад грамадзян Рэспублікі Беларусь:

· якія ужо маюць пашпарт серыі РР у сувязі з заканчэннем тэрміну яго дзеяння;

· хоць бы адзін з бацькоў якіх дакументаваны пашпартам серыі РР;

· якiя згубілі пашпарт серыі РР.


У выпадку неадпаведнасці дадзеным крытэрам заяўніку неабходна папярэдне аформіць ПМЖ.

Пералік дакументаў для абмену пашпарта серыі РР грамадзяніну Беларусі, які дасягнуў 14-гадовага ўзросту (дакументы ў консульскі аддзел Пасольства падаюцца асабіста заяўнікам):

1.Заява.

2. Пашпарт заяўніка.

3. Чатыры каляровыя фатаграфіі, адпаведныя ўзросту, памерам 40х50 мм, даўжыня выявы асобы ад 32 да 35 мм (адным лістом).

4. Дакумент, выдадзены кампетэнтным органам дзяржавы пастаяннага пражывання, які пацвярджае права заяўніка на пражыванне (дазвол на пражыванне цi пашпарт грамадзяніна Італіі).

5. Пасведчанне аб нараджэнні заяўніка (калі нараджэнне зарэгістравана ў Італіі, пасведчанне павінна быць міжнароднага ўзору, з указаннем поўных прозвішча і імя бацькі і маці, без тэрміну дзеяння).

6. Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці заяўніка — у выпадку, калі заяўнік мае дзіця, якое не дасягнула 18-гадовага ўзросту (калі дзіця нарадзілася ў Італіі, сведчанне павінна быць міжнароднага ўзору, з указаннем поўных прозвішча і імя бацькі і маці, без тэрміну дзеяння).

7. Пасведчанне аб заключэнні шлюбу — у выпадку, калі заяўнік мае шлюб.

8. Пасведчанне аб скасаванні шлюбу (копія рашэння суда) — у выпадку скасавання заяўнікам шлюбу.

9. Пасведчанне аб змене імя — у выпадку перамены заяўнікам прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку.

10. Заява з паліцыі (у выпадку страты / крадзяжу пашпарта).

Сума консульскага збору складае 40 еўра.

 
Пералік дакументаў для абмену пашпарта серыі РР грамадзяніну Беларусі, які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту (дакументы падаюцца законным прадстаўніком непаўналетняга):

1. Заява.

2. Пашпарт непаўналетняга (пры яго наяўнасці).

3. Пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга.

4. Чатыры каляровыя фатаграфіі непаўналетняга, якiя адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм, даўжыня выявы асобы ад 32 да 35 мм (адным лістом).

5. Пасведчанне аб нараджэнні непаўналетняга.

6. Дакумент, выдадзены кампетэнтным органам дзяржавы пастаяннага пражывання, які пацвярджае права непаўналетняга на пражыванне (дазвол на пражыванне, цi пашпарт грамадзяніна Італіі).

7. Заява з паліцыі (у выпадку страты / крадзяжу пашпарта).

Выдача пашпарта праізводзіцца бясплатна.

Тэрмін выканання: 1 месяц з дня падачы заявы (без уліку часу на дастаўку дакументаў дыпламатычнай поштай).

Усе дакументы, названыя ў пераліках, падаюцца разам з ксеракопіямі.
 
ЗАЎВАГА: Дакументы замежных дзяржаў прымаюцца пры ўмове іх легалізацыіі натарыяльна заверанага перакладу на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь.

а. Легалізацыю італьянскіх дакументаў ажыццяўляе прэфектура па месцы рэгістрацыі / прапіскі грамадзян.

b. Натарыяльна завераны пераклад італьянскіх дакументаў можа таксама выканаць консульскае службовая асоба Пасольства (консульскі збор — 70 еўра).

 

 

 

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці