:

Аб пашпарце грамадзяніна Рэспублікі Беларусь

Выдача пашпарта Рэспублікі Беларусь праводзіцца грамадзяніну:

· у сувязі з дасягненнем чатырнаццацігадовага ўзросту;

· непаўналетняму, які не дасягнуў чатырнаццацігадовага ўзросту, па заяве аднаго з яго законных прадстаўнікоў;

·  пры набыцці грамадзянства Рэспублікі Беларусь;

·  ў выпадку страты (крадзяжу) пашпарта;

· для выезду / пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь.

Агульнаграмадзянскі пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь можа быць:

· ўнутранай серыі (для грамадзян, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, г.зн. якія маюць прапіску);

· серыі РР (для грамадзян, якія аформілі ПМЖ, г.зн. пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь і якія стаяць на пастаянным консульскім уліку ў замежнай установе Рэспублікі Беларусь).

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці