Даведка для заключэння шлюбу
У Пасольства асабіста альбо па пошце прадстаўляюцца наступныя дакументы:
1. заява;
2. арыгінал даведкі аб адсутнасці актавага запісу аб заключэнні шлюбу, атрыманай у органе ЗАГС па месцы апошняй прапіскі ў Беларусі за ўвесь перыяд з даты наступлення паўналецця або з даты разводу;
3. калі грамадзянін дакументаваны пашпартам серыі РР, то дадаткова да даведкі пад № 2 прадастаўляецца даведка з камуны па месцы прапіскі ў Італіі аб тым, што грамадзянін не знаходзіцца ў шлюбе ў Італіі (даведка на італьянскай мове з апастылем);
4. копія беларускага пашпарта (старонкі з 30 па 33 і старонка з прапіскай);
5. копія пасведчання аб нараджэнні грамадзяніна (калі ёсць пераклад дакумента на італьянскі мову, то копія перакладу для правільнага напісання месца нараджэння і імёнаў бацькоў);
6. калі перакладу пасведчання аб нараджэнні грамадзяніна на італьянскую мову няма, то неабходна на асобнай паперцы напісаць імя і прозвішча бацькоў лацінскім шрыфтам так, як яны запісаны ў бацькоў у пашпарце;
7. калі беларускі грамадзянін мае від на жыхарства ў Італіі, то прадстаўляецца копія пасведчання асобы (carta d'identità) для ўказання італьянскага адрасу пражывання, калі адрас сапраўднага пражывання ў Італіі не супадае з адрасам, названым у пасведчанні асобы, то на асобнай паперцы неабходна напісаць на італьянскай мове друкаванымі літарамі правільны адрас рэгістрацыі ў Італіі;
8. копія пасведчання асобы (carta d'identità) італьянскага жаніха / нявесты, калі адрас сапраўднага пражывання ў Італіі не супадае з адрасам, названым у пасведчанні асобы, то на асобнай паперцы неабходна напісаць на італьянскай мове друкаванымі літарамі правільны адрас рэгістрацыі італьянскага жаніха / нявесты ў Італіі ;
9. калі беларускі грамадзянін / грамадзянка раней знаходзіліся ў шлюбных адносінах, то неабходна прадставіць копіі любых дакументаў, якія пацвярджаюць ўсе факты шлюбаў / разводаў (копіі пасведчанняў аб шлюбе, пасведчанняў аб разводзе), у якіх будзе паказана дзе, калі, у якім органе, якім актавым запісам / рашэннем суда заключаны альбо скасаваны шлюб);
10. на асобнай паперцы неабходна ўказаць імёны, прозвішча і месцы нараджэння ўсіх папярэдніх мужаў і жонак;
11. калі ў працэсе заключэння шлюбаў мяняліся прозвішчы, то прадставіць копіі дакументаў, з якіх бачныя ўсе змены прозвiшча, калі гэта не ўказана ў наяўных пасведчаннях аб шлюбах / разводах;
12. сума наяўнымі пры асабістай падачы альбо неперавадны чэк (assegno circolare intestato all'Ambasciata della Repubblica di Belarus nella Repubblica Italiana) у памеры 105 еўра (даведка на рускай мове з натарыяльна завераным перакладам на італьянскі мову) альбо 35 еўра (даведка толькі на італьянскай мове).
Да дакументаў дадаецца падпісаны заяўнікам канверт з адваротным адрасам і абавязковым указаннем кантактнага нумару тэлефона для адпраўкі кур'ерам; па жаданні грамадзяніна гатовая даведка можа быць адпраўлена яму звычайнай поштай, у дадзеным выпадку павінен быць прыкладзены падпісаны канверт з маркамі, на якім таксама пазначаецца кантактны тэлефон заяўніка.
Пасля атрымання даведкі з Пасольства неабходна легалізаваць подпіс беларускага консула ў італьянскай Прэфектуры па месцы рэгістрацыі шлюбу ў Італіі, пасля чаго дакумент прадстаўляецца ў офіс рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану італьянскай камуны, дзе будзе рэгістравацца шлюб.
Кантактная інфармацыя Пасольства