:

Выдача даведак Пасольствам грамадзянам Рэспублікі Беларусь

ПАРАДАК АТРЫМАННЯ ДАВЕДАК

аб наяўнасці / адсутнасці судзімасці і аб прыцягненні

да АДМІНІСТРАЦЫЙНАЙ АДКАЗНАСЦІ

 

Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прадугледжана магчымасць атрымання даведак аб наяўнасці / адсутнасці судзімасці і аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці як самастойнага дакумента толькі пры асабістым звароце заяўніка ў адпаведнае тэрытарыяльнае падраздзяленне МУС на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, альбо на падставе натарыяльна засведчанай даверанасці.

Грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства для атрымання даведкі аб правапарушэнні неабходна асабіста (па папярэднім запісе) звярнуцца ў Пасольства Беларусі ў Італіі, падаўшы наступныя дакументы: 

Пісьмовую заяву аб выдачы даведкі аб наяўнасці / адсутнасці судзімасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (пры неабходнасці дадаткова аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці);

Дакумент, які сведчыць асобу заяўніка (арыгінал і ксеракопія старонак з пашпартнымі дадзенымі на рускай і англійскай мовах, старонка з прапіскай).

Консульскі збор за выдачу даведкі складае 35 еўра.

Даведкі аб наяўнасці / адсутнасці судзімасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (пры неабходнасці дадаткова аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці) выдаюцца на афіцыйным бланку Пасольства на рускай, беларускай ці італьянскай мовах, што не прадугледжвае прастаўленне штампа «Апастыль», у сувязі з чым рэкамендуецца папярэдне звярнуцца ў італьянскія органы з мэтай высвятлення магчымасці прыняцця неапасцiлiраванай даведкі аб наяўнасці / адсутнасці судзімасці.

 

 

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці