Натарыяльныя дзеянні
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2004 г. «Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці», Консульскім статутам Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 лютага 1996 г. № 82, і Налогавым кодэксам Рэспублікі Беларусь службовыя асобы дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь здзяйсняюць асобныя натарыяльныя дзеянні.
Новай рэдакцыяй Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 30.12.2018 (п. 6 арт. 278) вызначана, што стаўкі консульскага збору ў памеры пяцьдзесят (50) працэнтаў ад устаноўленай стаўкi за здзяйсненне ўсіх відаў натарыяльных дзеянняў прымяняюцца пры звароце асобаў, якія з'яўляюцца пенсіянерамі (пры прад'яўленні імі пацвярджаючых дакументаў, выдадзеных кампетэнтнымі органамі Рэспублікі Беларусь).
Натарыяльнае афармленне дакументаў магчыма толькі пры асабістым звароце ў консульскі аддзел Пасольства. Пры сабе неабходна мець пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
Пры звароце грамадзянін прад’ўяўляе арыгінал пашпарта і копію яго наступных старонак: з фатаграфіяй, з рускай / беларускім напісаннем імя, месцам рэгістрацыі ў Беларусі (пры наяўнасці).
Пры выдачы асобных відаў даверанасцяў, пасведчанняў дагавораў патрабуецца прадстаўленне дадатковых дакументаў.
Тэксты даверанасцяў, заяў складаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь на беларускай або рускай мовах.
Працягласць працэдуры па афармленні і пасведчанні даверанасцяў залежыць ад аб'ёму і складанасці і выконваецца на працягу працоўнага дня.
Паскарэнню працэдуры спрыяе наяўнасць у заяўніка ўзору дакумента, выдадзенага ва ўстанове па месцы яго патрабавання.
Льготы для асобных катэгорый асобаў па консульскiм зборы, прадугледжаныя Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь (Асаблівая частка) ад 29 снежня 2009 г.
Асобныя нарматыўныя дакументы, якія рэгламентуюць працу натарыята
Закон Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2004 г. № 305-3 Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці
Кантактная інфармацыя Пасольства