Двухбаковы гандль
Італія традыцыйна ўваходзіць у лік важных гандлёвых партнёраў Беларусі, хаця санкцыйная палітыка ЕС аказала негатыўны ўплыў на стан двухбаковага гандлю.
На тэрыторыі Беларусі дзейнічае шмат прадпрыемстваў з італьянскім капіталам.
25 чэрвеня 1995 г. у г.Мінску было падпісана Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Італьянскай Рэспублікі аб садзейнічанні ажыццяўленню і абароне інвестыцый.
18 красавіка 2003 г. у г.Мінску было падпісана Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Італьянскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве і ўзаемнай адміністрацыйнай дапамозе ў мытных справах. З беларускага боку Пагадненне падпісаў Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Шпілеўскі А.Ф., з італьянскага — генеральны дырэктар Мытнага агенцтва М.А. Гуаяна.
14-16 кастрычніка 2004 г. у г.Мінску прайшло першае пасяджэнне беларуска-італьянскай Змешанай камісіі па міжнародных аўтамабільных зносінах.
11 жніўня 2005 г. Міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Дзяйко А.К. і Пасол Італьянскай Рэспублікі Г.Ардзіцоне падпісалі ў г.Мінску Канвенцыю паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Італьянскай Рэспублікі аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання адносна падаткаў на даходы і капітал і прадухіленні ўхілення ад выплаты падаткаў.
23 лютага 2016 г. у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь прайшло першае пасяджэнне Міжурадавай Беларуска-Італьянскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве.
25 чэрвеня 2019 г. праведзена другое пасяджэнне Беларуска-італьянскай Міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве.