Пералік паслуг РУП «Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн»
РУП «Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн» Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь аказвае шырокі спектр паслуг, накіраваных на развіццё знешнеэканамічных сувязяў беларускіх суб'ектаў гаспадарання, павелічэнне экспарту тавараў і паслуг, ажыццяўляе кансалтынг і комплекснае суправаджэнне пры правядзенні закупак у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой, а таксама выконвае маркетынгавыя даследаванні ў сферы знешняга гандлю.