:

Аб сустрэчы Часовага паверанага ў справах Беларусі ў Італіі з актывістамі Камітэта салідарнасці з Беларуссю

08.09.2021 г.

 

7 верасня 2021 г. адбылася сустрэча Часовага паверанага ў справах Беларусі ў Італіі Уладзіміра Васількова з актывістамі Камітэта салідарнасці з Беларуссю – італьянскай нефармальнай асацыяцыі, якая выступае за развіццё канструктыўных беларуска-італьянскіх сувязяў і ў падтрымку курсу беларускай дзяржавы на абарону свайго суверэнітэту і самабытнасці.

Абмеркаваны планы дзейнасці Камітэта ў справе распаўсюджвання актуальнай і дакладнай інфармацыі аб Беларусі, яе ўнутранай, знешняй палітыцы, папулярызацыі яе культурна-гістарычнай спадчыны ў італьянскім грамадстве.

Камітэт салідарнасці з Беларуссю быў арганізаваны італьянскімі добраахвотнікамі ў жніўні 2020 года. Аб'ядноўвае некалькі дзясяткаў актывістаў у Рыме, Мілане, Реджа-Эміліі, Ліворна, Козенце і іншых гарадах Італіі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці