:

Аб 30-годдзі ўсталявання дыпламатычных адносін Беларусі і Італіі

12.04.2022 г.
13 красавіка 2022 года спаўняецца 30 гадоў з таго дня, як кіраўнік Урада Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Кебіч і Міністр замежных спраў Беларусі Пётр Краўчанка падпісалі са сваімі калегамі ў Рыме пратакол аб устанаўленні беларуска-італьянскіх дыпламатычных адносін.
 
Традыцыі добрых сувязей паміж Беларуссю і Італіяй сыходзяць у глыб стагоддзяў – дастаткова ўзгадаць выпускніка Падуанскага ўніверсітэта Францыска Скарыну і архітэктара Нясвіжскага замка Джавані Бернардоні. Ды і трыццаць гадоў – не малы тэрмін для гісторыі.
 
За гэтыя гады адбываліся візіты афіцыйных асоб, здзяйсняліся значныя інвестыцыйныя і гандлёвыя праекты, пашыраліся культурныя кантакты. Але галоўнае – нашы краіны трывала “здружыліся сем’ямі”, было ўзведзена незлічонае мноства сардэчных мастоў паміж беларусамі і італьянцамі, што не могуць быць разбураны ніякімі катаклізмамі.
 
З юбілеем, сябры!
 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці