:

Аб выступленні прадстаўніка Рэспублікі Беларусь на 171-й сесіі Савета ФАО

05.12.2022 г.

5 снежня 2022 года ў рамках 171-сесіі Савета ФАО адбылося выступленне прадстаўніка Рэспублікі Беларусь Кірыла Пятроўскага па пытанні ўплыву санкцый на харчовую бяспеку.

Асноўныя тэзісы выступлення:

У рускай мове ёсць такі выраз: «размова сляпога з глухім». Вось такі дыялог наконт санкцый у нас складваецца ўжо амаль год.

- спачатку ЗША і ЕС пераконвалі Савет у тым, што санкцый у дачыненні да ўгнаенняў не існуе. Потым канцэпцыя змянілася: прыйшлося пагадзіцца, што яны ёсць, але, аказалася, што ў іх увядзенні вінаватая Расія. Калі Беларусь расказала, што санкцыі ў дачыненні да нашых угнаенняў і іх вытворцаў былі ўведзены задоўга да лютага 2022 года, рыторыка зноў змянілася: «Санкцый у дачыненні да расійскіх угнаенняў няма». А ў дачыненні да беларускіх?

- падчас 50 сесіі КВПБ мы не дамовіліся таму, што Беларусь, Расія і Венесуэла не дазволілі схаваць пад стол тэму санкцый і іх уплыву на харчовую бяспеку.

- і сёння працягваць падманваць увесь свет мы нікому не дазволім. Санкцыі ў дачыненні да ўгнаенняў існуюць, яны прама ўплываюць на харчовую бяспеку, і ФАО павінна ацаніць гэты ўплыў.

- ёсць комплекс фактараў, якія ўплываюць на ўзровень сусветнай харчовай бяспекі. І прызнаць іх трэба ўсе, каб на справе знайсці выйсце.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці