:

У Пасольстве Рэспублікі Беларусь у італіі прайшоў «Конкурс драніка»

19.04.2024 г.

У Пасольстве прайшоў «Конкурс драніка», падчас якога свае вельмі смачныя шэдэўры кулінарнага мастацтва прапанавалі паспрабаваць прадстаўнікі беларускай дыяспары з самых розных рэгіёнаў Італіі: П'ёмона, Тасканы, Лацыё, Кампаніі, Венета і, зразумела, з самога г.Рыма.

Больш за ўсё розных варыянтаў дранікаў прывезлі з Поўдня, а самыя незвычайныя аказаліся ў форме венскіх вафляў. Былі дранікі з цыбуляй, з дабаўленнем мукі, з цыбуляй і з мукой, без цыбулі і без мукі, прыехала нават «бабка». Не дранікі, канешне, але таксама наша і таксама вельмі смачная.

У конкурсе, безумоўна, перамагло сяброўства! А вечар прайшоў вельмі хутка і пакінуў самыя цёплыя ўспаміны! Дзякуй усім, хто прыняў у ім удзел!

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці