:

Аб пошуку пахаванняў беларусаў, якія загінулі ў Італіі ў гады Другой сусветнай вайны

08.06.2022 г.

Паважаныя беларусы Італіі, паважаныя дзеці і ўнукі беларусаў Італіі, паважаныя італьянскія сябры Беларусі! 2022 год аб'яўлены ў нас Годам гістарычнай памяці. Таму менавіта ў гэты год напярэдадні страшнай гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны Пасольства пачынае вельмі вялікую і складаную, але вельмі важную справу. Мы хочам знайсці ўсе пахаванні беларусаў, якія загінулі ў гады той вайны ў Італіі. Уся інфармацыя з указаннем вядомых звестак загінуўшых і месцаў іх пахавання будзе акумулявацца на сайце Пасольства. Каб нават тыя беларускія сем'і, якія толькі і чулі ад бабулі, што дзядуля загінуў недзе ў Італіі, нарэшце даведаліся, дзе спачывае прах іх Героя. І, можа, калі-небудзь прыехалі яму пакланіцца… Мы вельмі разлічваем на вашу дапамогу!

https://fb.watch/dJMYKBfWrZ/

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці