Зварот Пасла Беларусі пры Святым Прастоле Ю.Г. Амбразевіча да ўдзельнікаў беларуска-расійска-аквіланскага вечара «Адзінства ў Сяброўстве і Культуры»
03.04.2026 г.Паважаныя расійскія сябры і калегі!
Паважаныя італьянскія сябры!
Паважаныя сябры і калегі з Ватыкана і іншых краін!
Сёння ўнікальны вечар па сваёй сутнасці. У святочны для Беларусі і Расіі дзень — у Дзень яднання двух народаў — беларусы і расіяне тут у Італіі сабраліся разам з італьянскімі сябрамі, каб успомніць аб шматвяковых сувязях, якія аб'ядноўваюць тры народы. І я як Пасол Беларусі пры Святым Прастоле з рэзідэнцыяй у Рыме ўдзячны майму расійскаму калегу і спадарыні Эме Рыцыа, кіраўніку «L'Aquila Siamo Noi» за тое, што сёння ў якасці суарганізатара ў мяне ёсць магчымасць звярнуцца да прысутных ад імя маёй краіны.
Беларусь і Расія выйшлі ад аднаго кораня, шануюць пранесеныя скрозь стагоддзі традыцыі даверу, ганарацца агульнымі старонкамі гісторыі, беражліва захоўваюць духоўна-маральныя каштоўнасці, жывуць у добрасуседстве. Дзве краіны аб'ядноўвае выкарыстанне роднай для большасці беларусаў і расіян рускай мовы. Гістарычная агульнасць лёсаў двух народаў абумовіла наша імкненне да збліжэння. Беларусь і Расія будуюць сумесны фундамент развіцця — Саюзную дзяржаву, 30-годдзе з дня стварэння якой адзначаецца менавіта сёння. Праект нашага адзінства з самага пачатку напоўнены зместам, які мае практычнае значэнне для кожнага грамадзяніна, у тым ліку адсутнасць межаў, віз, платы за роўмінг, доступ да рынкаў працы, продажаў, фінансаў і г.д. Наша Саюзная дзяржава — гэта аб'яднанне не супраць кагосьці, а наадварот гэта падвоеныя магчымасці для адкрытага і раўнапраўнага ўзаемадзеяння з любымі трэцімі зацікаўленымі бакамі.
Здавалася б, калі мы гаворым пра Беларусь і Італію, нам часта здаецца, што нас падзяляе геаграфія і гісторыя. Аднак, калі мы паглядзім глыбей, то ўбачым, што не раз'ядноўваюць нас межы, але мноства чалавечых лёсаў, адносін паміж арганізацыямі, калектывамі, якія склаліся ў дзіўнае перапляценне нашых культур.
Гэтае перапляценне пачалося задоўга да таго, як з'явіліся сучасныя дзяржавы. Ва ўніверсітэце Падуі вучыўся Францыск Скарына, першадрукар з беларускага Полацка, сімвалічная для Беларусі і для Усходняй Еўропы асоба, якая пачала друкаваць кнігі на старабеларускай мове ў пачатку 16 стагоддзя. Папе Льву X ураджэнец беларускіх зямель і член пасольства Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага Мікалай Гусоўскі паднёс «Песню пра зубра», апісанне жыцця і прыроды ў яго краіне. Ахоўныя сёння ЮНЕСКА замкі беларускіх магнатаў, многія нашы храмы як праваслаўныя, так і каталіцкія будаваліся выхадцамі з Італіі. У сваю чаргу культура Вялікага княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі, Савецкага Саюза, у якіх на працягу стагоддзяў у брацтве з іншымі нацыямі развіваўся беларускі народ і яго культура, унеслі і ўзбагацілі агульнасусветную цывілізацыю, ад мастака Марка Шагала, да авіяканструктара Сухога.
Адмысловую старонку ў адносінах Беларусі і Італіі займаюць міжчалавечыя сувязі, якія сфармаваліся за гады, якія рушылі за бядой, што прыйшла ў Беларусь — наступствамі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Сотні тысяч беларусаў, перш за ўсё дзяцей, скарысталіся гасціннасцю простых італьянцаў і даведаліся сапраўдную Італію знутры як госці італьянскіх сем'яў. Сотні тысяч італьянцаў праз гэтую народную дзіцячую дыпламатыю, праз іх спачуванне і практычную дапамогу назаўжды закахаліся ў Беларусь, дапамаглі Беларусі моцна стаць на ногі.
Падкрэслю, беларусы, расіяне і італьянцы адзіныя ў тым, што якімі б ні былі цяжкасці ў сваёй хаце, яны заўсёды знаходзілі магчымасць дапамагчы тым, каму сёння цяжэй дзесьці па суседстве ці зусім далёка.
Такім чынам, сённяшняе мерапрыемства ўвасабляе не выпадковае жаданне некалькіх людзей, але заснавана на многіх стагоддзях нашай супольнасці, мае сімвалічную мэту падкрэсліць нашу адзіную гістарычную і культурна-гуманітарную аснову. Зрабіць гэта мы вырашылі праз агульную і зразумелую ўсім мову мастацтва, а менавіта сёння ўвечары, праз мову музыкі.
Упэўнены ў тым, што сённяшняя наша сустрэча стане ўкладам ва ўмацаванне агульнага разумення прыналежнасці трох народаў да адзінай традыцыі і цывілізацыі, яшчэ больш умацуе наша паразуменне і шчыльную тканіну міжчалавечых кантактаў у мэтах дасягнення ўстойлівага міру і непадзельнай бяспекі ў рамках нашага агульнага дома Еўразіі.
Дзякую за ўвагу.