:

Аб парадку перасячэння граніцы Рэспублікі Беларусь

Пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 31 сакавіка 2022 года нумар 197 адменены раней уведзеныя абмежаванні на перасячэнне граніцы ва ўмовах COVID-19.

З 00.00 3 красавіка для грамадзян Беларусі ўезд у краіну і выезд не абмежаваны. ПЛР-тэст (сертыфікат аб вакцынацыі) не патрабуецца.

Для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ўезд у Беларусь і выезд таксама не абмежаваны. Разам з тым для ўезду іншаземцам неабходны ПЛР-тэст (сертыфікат аб вакцынацыі).

Неабходнасць наяўнасці ПЛР-тэста (сертыфіката) для ўезду ў Беларусь не распаўсюджваецца на іншаземцаў, якія прыбываюць у краіну ў сувязі з сацыяльна-палітычнай абстаноўкай ва Украіне, у тым ліку якія накіроўваюцца транзітам праз тэрыторыю іншых краін. Таксама замежным грамадзянам, якія едуць з Украіны да месца пастаяннага пражывання, дазволены бязвізавы ўезд на тэрыторыю Беларусі да 15 красавіка ўключна.

Грамадзянам Расіі для ўезду ў Беларусь праз беларуска-расійскі ўчастак граніцы ПЛР-тэст (сертыфікат) не патрэбны.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці