Выпатрабаванне дакументаў з Рэспублікі Беларусь
Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства могуць выпатрабаваць праз Пасольства Рэспублікі Беларусь архіўныя даведкі, копіі дакументаў, якія выдаюцца органамі ЗАГС (пасведчанні аб нараджэнні, рэгістрацыі шлюбу, скасаванні шлюбу, смерці).
Для выпатрабавання дакумента праз Пасольства Беларусі ў Італіі неабходна прадставіць наступныя дакументы:
· Анкету на выпатрабаванне дакумента;
Увага !!! У анкеце неабходна ўказаць ўсе былыя прозвішчы
· Ксеракопію старонак пашпарта заяўніка (старонкі з пашпартнымі дадзенымі на рускай і англійскай мовах і старонка з прапіскай;
Консульскі збор за выпатрабаванне дакумента:
· 35 еўра (для грамадзян Рэспублікі Беларусь);
· 70 еўра (для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства).
Падаць дакументы можна асабіста, запісаўшыся на прыём, альбо накіраваць па пошце, уклаўшы канверт з адваротным адрасам і чэк на Пасольства Беларусі ў Італіі на суму консульскага збору.