Часовы консульскі улік
Грамадзяне, якія часова знаходзяцца ў замежнай дзяржаве, маюць права звярнуцца ў дыпламатычнае прадстаўнiцтва або консульскую ўстанову Рэспублiкi Беларусь з заявай аб пастаноўцы на консульскі ўлік грамадзян, якія часова знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь (далей — часовы консульскі ўлік).
На часовы консульскі ўлік на тэрмін не больш за 2 гады прымаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія маюць дазвол на пражыванне афіцыйных органаў краіны знаходжання і часова выехалі з Рэспублiкi Беларусь, напрыклад, для працы за мяжой па кантракце, у тым ліку ў міжнародных арганізацыях, для навучання, праходжання практыкі або стажыроўкі ў навучальных установах і арганізацыях, для працяглага лячэння, а таксама якія маюць часовы дазвол на жыхарства ў замежнай дзяржаве.
Для пастаноўкі на часовы консульскі ўлік грамадзянін, які дасягнуў 14-ГАДОВАГА ЎЗРОСТУ, прадстаўляе наступныя дакументы:
пашпарт заяўніка;
дзве каляровыя фатаграфіі заяўніка, якiя адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм;
дакумент, які пацвярджае права заяўніка на часовае знаходжанне ў гэтай дзяржаве;
дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае месца пражывання грамадзяніна на тэрыторыі дадзенай замежнай дзяржавы.
Пастаноўка на часовы консульскі ўлік – без консульскага збору.
Для пастаноўкі на часовы консульскі ўлік грамадзянiна, які НЕ ДАСЯГНУЎ 14-ГАДОВАГА ЎЗРОСТУ, законны прадстаўнік непаўналетняга прадстаўляе наступныя дакументы:
пашпарт непаўналетняга;
пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга;
дзве каляровыя фатаграфіі непаўналетняга, якiя адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм;
дакумент, які пацвярджае права непаўналетняга на часовае знаходжанне ў гэтай дзяржаве;
дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае месца пражывання непаўналетняга на тэрыторыі дадзенай замежнай дзяржавы.
Пастаноўка на консульскі ўлiк – без консульскага збору.
Тэрмін пастаноўкі на консульскі ўлік: у дзень падачы заявы — пры асабістым звароце і 10 дзён з дня падачы заявы — пры накіраванні дакументаў поштай.
Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія жадаюць вярнуцца на пастаяннае жыхарства ў Рэспубліку Беларусь, абавязаны зняцца з консульскага ўліку ў адпаведным дыпламатычным прадстаўніцтве або консульскай установе Рэспублікі Беларусь.
! Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў, прымаюцца пры ўмове іх легалізацыі, калі іншае не ўстаноўлена міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь, і перакладу на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь у парадку, устаноўленым заканадаўствам.
! Пры адпраўцы дакументаў па пошце ў якасці аплаты прымаюцца чэкі. Неабходна таксама ўкласці канверт з адрасам адпраўніка.
Кантактная інфармацыя Пасольства