:

Пастаноўка на пастаянны консульскі ўлік у замежнай установе Рэспублікі Беларусь


Грамадзяне, якія атрымалі пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь (пашпарт серыі — РР), абавязаны стаць на пастаянны консульскі ўлік грамадзян у дыпламатычным прадстаўніцтве або консульскай установе Рэспублікі Беларусь у дзяржаве пастаяннага пражывання.

У выпадку адсутнасці дыпламатычнага прадстаўнiцтва або консульскай установы Рэспублiкi Беларусь у дзяржаве пастаяннага пражывання — у дыпламатычным прадстаўніцтве або консульскай установе Рэспублікі Беларусь у іншым найбліжэйшай дзяржаве альбо ў галоўным консульскім упраўленні Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь (Закон Рэспублікі Беларусь ад 20 верасня 2009 года “Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзянаў Рэспублікі Беларусь “.

Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь — гэта пашпарт серыі РР. Ён выдаецца грамадзянам Рэспублікі Беларусь органамі ўнутраных спраў або дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі або консульскімі ўстановамі Рэспублікі Беларусь пасля афармлення пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь.

Для пастаноўкі на пастаянны консульскі ўлік грамадзяніна, які дасягнуў 14-ЛЕТНЯГА ЎЗРОСТУ, прадстаўляюцца наступныя дакументы:

заява;

пашпарт заяўніка;

адна каляровая фатаграфія заяўніка, адпавядаючая яго ўзросту, памерам 40х50 мм (адным лістом);

дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права на пражыванне грамадзяніна на тэрыторыі замежнай дзяржавы.

Консульскі збор за пастаноўку на консульскі ўлік асоб, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, складае 10 еўра (у замежнай установе).

Для пастаноўкі на пастаяннай консульскі ўлік грамадзян, якія не дасягнулі 14-ЛЕТНЯГА ЎЗРОСТУ, законны прадстаўнік непаўналетняга прадстаўляе наступныя дакументы:

заява;

пашпарт непаўналетняга;

пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга;

адна каляровая фатаграфія непаўналетняга, адпаведная яго ўзросту, памерам 40х50 мм (адным лістом);

дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае месца пражывання непаўналетняга на тэрыторыі замежнай дзяржавы.

Пастаноўка на консульскі ўлік асоб, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, ажыццяўляецца без консульскага збору.

Тэрмін пастаноўкі на консульскі ўлік: у дзень падачы заявы – пры асабістым звароце і 10 дзён з дня падачы заявы — пры накіраванні дакументаў поштай.

Грамадзяне, якія пастаянна пражываюць у замежнай дзяржаве, і жадаюць вярнуцца на пастаяннае жыхарства ў Рэспубліку Беларусь, абавязаны зняцца з консульскага ўліку ў адпаведным дыпламатычным прадстаўніцтве або консульскай установе Рэспублікі Беларусь.

! Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў, прымаюцца пры ўмове іх легалізацыі, калі іншае не ўстаноўлена міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь, і перакладу на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

! Пры адпраўцы дакументаў па пошце ў якасці аплаты прымаюцца чэкі. Неабходна таксама ўкласці канверт з адрасам адпраўніка.

Кантактная інфармацыя Пасольства

Задаць пытанне

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці