Зняцце з консульскага ўліку
Для зняцця з консульскага ўліку ГРАМАДЗЯНІН, ЯКІ ДАСЯГНУЎ 14-ГАДОВАГА ЎЗРОСТУ, прадстаўляе наступныя дакументы:
пашпарт заяўніка.
Для зняцця з консульскага ўлiку ГРАМАДЗЯНІНА, ЯКІ НЕ ДАСЯГНУЎ 14-ГАДОВАГА ЎЗРОСТУ, законны прадстаўнік непаўналетняга прадстаўляе наступныя дакументы:
пашпарт заяўніка;
пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга.
Зняцце з консульскага ўліку праводзіцца бясплатна.
! Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў, прымаюцца пры ўмове іх легалізацыі, калі іншае не ўстаноўлена міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь, і перакладу на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь у парадку, устаноўленым заканадаўствам.
! Пры адпраўцы дакументаў па пошце ў якасці аплаты прымаюцца чэкі. Неабходна таксама ўкласці канверт з адрасам адпраўніка.
Кантактная інфармацыя Пасольства