:

Прастаўленне апастыля

Для таго, каб дакумент, выдадзены кампетэнтнымі беларускімі органамі быў сапраўдны за мяжой, неабходна яго легалізаваць у Беларусі належным чынам. 

На падставе Гаагскай канвенцыі ад 5 кастрычніка 1961 гады, дакументы, якія выдаюцца дзяржаўнымі ўстановамі адной з краін-удзельніц Канвенцыі, з'яўляюцца сапраўднымі ў іншай краіне-удзельніцы без консульскай легалізацыі пры ўмове прастаўлення на іх апастыля. Калі краіна, у якую неабходна прадаставіць дакумент альбо якая выдала дакумент, не далучылася да Гаагскай канвенцыі, неабходна прайсці працэдуру консульскай легалізацыі дакументаў.

Такім чынам, для падачы беларускіх дакументаў у італьянскія кампетэнтныя органы на іх павінен быць прастаўлены апастыль.

Акрамя таго, неабходна зрабіць натарыяльны пераклад апастыляванага дакумента на італьянскую мову.

Тэрмін дзеяння апастыля — на тэрмін дзеяння дакумента, на якім прастаўляецца апастыль.

НА ТЭРЫТОРЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ апастыль на выдадзеныя ў Рэспубліцы Беларусь дакументы прастаўляецца:

·       Міністэрствам юстыцыі (г. Мінск, вул. Калектарная, 10);

·       Консульскім упраўленнем Міністэрства замежных спраў (г. Мінск, вул. К. Маркса, 37а);

·  Дэпартаментам па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь на дакументах, якія зыходзяць з Дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, вул. Калектарная, 10);

·       Міністэрствам адукацыі (г. Мінск, вул. Савецкая, 9).

Увага: у Міністэрстве адукацыі апастыль прастаўляецца толькі на дакументах (дыпламах, атэстатах) аб заканчэнні агульнаадукацыйных школ, прафесійна-тэхнічных, сярэдніх спецыяльных, а таксама вышэйшых навучальных устаноў, засведчаны гербавай пячаткай са словамі «Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь». Апастыль на дакументах аб заканчэнні беларускіх медыцынскіх навучальных устаноў, Ваеннай Акадэміі, Акадэміі фізкультуры, Інстытута культуры, музычных навучальных устаноў у Міністэрстве адукацыі
не прастаўляецца.

Згодна з Дадаткам 12 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь, пры звароце ў галоўнае консульскае ўпраўленне і консульскія пункты Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь за прастаўленнем апастыля выплачваецца тарыф у памеры 0,5 базавай велічыні за кожны дакумент.

Тэрмін прастаўлення апастыля ў Рэспубліцы Беларусь складае 1 дзень з дня прад'яўлення дакумента, а пры неабходнасці правядзення спецыяльнай праверкі, запытання дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый — 15 дзён.

ЗА МЕЖАМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ апастыль можна аформіць праз дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь.

Тарыф, якi спаганяецца згодна з Дадаткам 12 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь за прастаўленне апастыля праз консульскую ўстанову - 35 еўра.

Арыгінал дакумента па каналах дыпламатычнай пошты накіроўваецца ў галоўнае консульскае ўпраўленне Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, дзе на яго прастаўляецца апастыль. Дакумент з апастылем па каналах дыпламатычнай пошты накіроўваецца ў адпаведнае дыпламатычнае прадстаўнiцтва або консульскую ўстанову, дзе яго можа атрымаць заяўнік.

З улікам неабходнасці перасылкі дакументаў у Рэспубліку Беларусь і назад агульны тэрмін атрымання заяўнікам дакумента з прастаўленнем на ім апастыля праз консульскую службу складае каля 2 — 3 месяцаў.

 

!!! Для прастаўлення апастыля на дакуменце неабходна пераканацца, што ўся інфармацыя, уключаючы пячатку на ім, добра чытаема. У адваротным выпадку неабходна паўторна запатрабаваць дакумент.

 

Дакумент для прастаўлення апастыля разам з аплатай можна падаць асабіста, запісаўшыся папярэдне на прыём, альбо накіраваць па пошце, асобна прыклаўшы канверт з адваротным адрасам для адпраўкі кур'ерам (за кошт атрымальніка).

Пры адпраўцы па пошце ў якасці аплаты прымаецца банкаўскі чэк — assegno circolare non trasferibile.

Ва ўсіх выпадках акрамя дакумента неабходна прадаставіць копію дзеючага беларускага пашпарта (старонкі з пашпартнымі дадзенымі і прапіскай).

 

Кантактная інфармацыя Пасольства

Задаць пытанне

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці