:

Выхад з грамадзянства Рэспублікі Беларусь асобаў, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь

На падставе артыкула 32 Закона Рэспублікі Беларусь ад 1 жнiўня 2002 г. «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» і Палажэння аб парадку разгляду пытанняў, звязаных з грамадзянствам Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 лістапада 1994 г. № 209, дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь прымаюць заявы аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь толькі ад асобаў, якія пастаянна пражываюць за мяжой (аформілі пастаяннае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь, маюць пашпарт для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь (пашпарт серыі РР) і стаяць на консульскім уліку).

Для афармлення хадайніцтва аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь у Пасольства асабіста прадстаўляюцца наступныя дакументы:

  • заява аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь;
  • каляровыя фатаграфіі памерам 30х40 мм – 4 шт.;
  • аўтабіяграфія;
  • пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і копіі яго старонак (якія змяшчаюць звесткі пра прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), дату і месца нараджэння заяўніка) у 3 экз.;
  • арыгінал гарантыйнага пісьма аб прадастаўленні заяўніку замежнага грамадзянства ў выпадку яго выхаду з грамадзянства Рэспублікі Беларусь. Пры наяўнасці грамадзянства замежнай дзяржавы — пашпарт грамадзяніна замежнай дзяржавы, арыгінал і копія старонак (якія змяшчаюць звесткі пра прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), дату і месца нараджэння, грамадзянства) у 3 экз., а таксама дакумент, які пацвярджае дату і падставу набыцця грамадзянства замежнай дзяржавы (арыгінал і копія ў 3 экз.). У гарантыйным лісце аб прадастаўленні грамадзянства напісанне імя і прозвішча павінна адпавядаць напісанню імя і прозвішча ў лацінскай транслітарацыі ў пашпарце грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Адна копія старонак пашпарта грамадзяніна замежнай дзяржавы (пры яго наяўнасці) павінна прадастаўляцца з апастылем і натарыяльна завераным перакладам (апастыль таксама неабходна перакладаць);
  • пасведчанне аб нараджэнні заяўніка і яго копія ў 3 экз.;
  • пасведчанне (пасведчання) пра заключэнне (скасаванні) шлюбу (шлюбаў) заяўнікам або iншыя дакументы, якія пацвярджаюць факты заключэння (скасавання) ім шлюбу (шлюбаў) і іх копіі ў 3 экз.;
  •  у выпадку змены заяўнікам прозвішча, уласнага імя або імя па бацьку (калі такое маецца) прадстаўляецца дакумент, які пацвярджае факт такой змены і яго копія ў 3 экз.;
  • дакумент, які пацвярджае аплату консульскага збору ў памеры 250 еўра.

Пры выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь сумесна з непаўналетнімі дзецьмі дадаткова прадстаўляюцца:

  • пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці і яго копія ў 3 экз.;
  • пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь дзіцяці і копіі яго старонак (якія змяшчаюць звесткі пра прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), дату і месца нараджэння) у 3 экз.;
  •  арыгінал гарантыйнага пісьма аб прадастаўленні дзіцяці замежнага грамадзянства ў выпадку яго выхаду з грамадзянства Рэспублікі Беларусь. Пры наяўнасці грамадзянства замежнай дзяржавы — пашпарт грамадзяніна замежнай дзяржавы арыгінал і копіi старонак (якія змяшчаюць звесткі пра прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), дату і месца нараджэння, грамадзянства) у 3 экз., а таксама дакумент, які пацвярджае дату і падставу набыцця дзіцем грамадзянства замежнай дзяржавы (арыгінал і копія ў 3 экз.). У гарантыйным лісце аб прадастаўленні грамадзянства напісанне імя і прозвішча павінна адпавядаць напісанню імя і прозвішча ў лацінскай транслітарацыі ў пашпарце грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Адна копія старонак пашпарта грамадзяніна замежнай дзяржавы (пры яго наяўнасці) павінна прадастаўляцца з апастылем і натарыяльна завераным перакладам (апастыль таксама неабходна перакладаць).
  • натарыяльна засведчаная згода другога з бацькоў дзіцяці — грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які застаецца ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь, на спыненне грамадзянства Рэспублікі Беларусь дзецям да 18 гадоў і яго копія ў 2 экз.;
  • натарыяльна засведчаная згода дзiцяцi ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў на выхад з грамадзянства Рэспублікі Беларусь і яго копія ў 2 экз.

Пры неабходнасці консульскі супрацоўнік мае права запытаць дадатковыя дакументы, якія маюць значэнне пры разглядзе пытання аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Подпісы і даты на заяве, анкеце, аўтабіяграфіі і згодзе на правядзенне праверак прастаўляюцца непасрэдна ў Пасольстве падчас прыёму дакументаў.

Усе дакументы павінны быць прадстаўлены ў арыгінале з дадаткам 3 (трох) ксеракопій; заява, анкета і аўтабіяграфія падаюцца ў трох экз.

Консульскі збор за разгляд заявы аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь складае 250 еўра.

Аплата – толькі пасля прыёму дакументаў супрацоўнікам дыпламатычнага прадстаўнiцтва або консульскай установы Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці