Страта грамадзянства Рэспублікі Беларусь непаўналетнімі дзецьмі па сумеснай заяве бацькоў
У адпаведнасці з артыкулам 19 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» ў дачыненні да дзіцяці, якое набыло нароўнi з грамадзянствам замежнай дзяржавы грамадзянства Рэспублiкi Беларусь, можа быць зарэгістраваная страта грамадзянства Рэспублікі Беларусь па сумеснай заяве абодвух яго законных прадстаўнікоў (бацькоў).
Заявы аб рэгістрацыі страты грамадзянства Рэспублікі Беларусь асобамі, якія пражываюць у Беларусі (якія маюць пашпарты грамадзян Рэспублікі Беларусь ўнутранай серыі), падаюцца ў органы ўнутраных спраў па месцы рэгістрацыі, а асобамі, якія стала пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь (аформілі ва ўстаноўленым парадку дазвол на пастаяннае пражыванне за межамі Беларусі, дакументаваліся пашпартамі серыі РР і якія стаяць на консульскім уліку ў Пасольстве) — у Пасольства.
Разам з заявай прадастаўляюцца:
- дакумент кампетэнтнага органа замежнай дзяржавы, які пацвярджае набыццё дзіцем грамадзянства гэтай дзяржавы па нараджэнні з апастылем і перакладам на беларускую ці рускую мову і яго копія;
(у дадзеным дакуменце ў абавязковым парадку павінна ўтрымлівацца спасылка на наяўнасць замежнага грамадзянства па нараджэнні); - пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці з апастылем і перакладам на беларускую ці рускую мову і яго копія;
- пашпарты бацькоў (аднаго з бацькоў) і іх копіі;
- пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь дзіцяці ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў (а таксама пры яго наяўнасці ў дзіцяці узростам да 14 гадоў) і яго копія;
- натарыяльна засведчаная заява дзіцяці ва ўзросце 14-18 гадоў пра яго згоду на рэгістрацыю страты грамадзянства Рэспублікі Беларусь;
- згода на правядзенне праверак наяўнасці падстаў, якія перашкаджаюць спыненню грамадзянства Рэспублікі Беларусь дзіцяці ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў;
- дзве каляровыя актуальныя фатаграфіі дзіцяці памерам 30х40 мм;
- дакумент, які пацвярджае аплату консульскага збору ў памеры 35 еўра.
Тэрміны разгляду заявы — да 1 месяца.
Консульскі збор за разгляд заявы аб рэгістрацыі страты грамадзянства Рэспублікі Беларусь складае 35 еўра.
Па выніках разгляду выдаецца даведка аб спыненні грамадзянства Рэспублікі Беларусь, якую неабходна прад'яўляць пры падачы дакументаў на візу для ўезду ў Беларусь.