Грамадзянства непаўналетніх дзяцей
Грамадзянства непаўналетніх дзяцей, народжаных
у перыяд з 17 жніўня 2002 года да гэтага часу
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 1 жнiўня 2002 года «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» дзіця набывае грамадзянства Рэспублiкi Беларусь па нараджэнні незалежна ад месца нараджэння, калі на дзень нараджэння дзіцяці хоць бы адзін з яго бацькоў знаходзiцца ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь, незалежна ад месца нараджэння дзіцяці.
Дадзенае становішча распаўсюджваецца на дзяцей, якія нарадзіліся пасля ўступлення ў сілу названага Закона (гэта значыць з 17 жніўня 2002 г.).
Калі дзіця — грамадзянін Рэспублікі Беларусь па нараджэнні з'яўляецца таксама грамадзянінам замежнай дзяржавы, то ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам аб грамадзянстве Рэспубліка Беларусь прызнае яго толькі сваім грамадзянінам.
Афармленне пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца па месцы рэгістрацыі грамадзяніна (для непаўналетніх дзяцей — па месцы рэгістрацыі маці).
Такім чынам, нованароджанаму дзіцяці, адзін з бацькоў якога з'яўляецца замежным грамадзянінам, а другі — грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, аформіць пашпарт Рэспублікі Беларусь упершыню можна:
· праз консульскую службу Беларусі ў Італіі (калі адзін з бацькоў дзіцяці — грамадзянін Рэспублікі Беларусь, аформіў пастаяннае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь, і які мае пашпарт серыі РР);
праз органы ўнутраных спраў па месцы рэгістрацыі беларускiх бацькоў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. У гэтым выпадку консульская служба можа выдаць пасведчанне на вяртанне для праезду дзіцяці ў Рэспубліку Беларусь і далейшага афармлення пашпарта.
Віза дзіцяці ў пашпарт грамадзяніна замежнай дзяржавы ня прастаўляецца.
Дзіця, у якога ёсць беларускае і італьянскае грамадзянства, заязджае ў Італію і выязджае з Італіі па італьянскаму пашпарту, заязджае ў Беларусь і выязджае з Беларусі — па беларускаму пашпарту.
Грамадзянства непаўналетніх дзяцей, народжаных
у перыяд з 1998 года па 16 жніўня 2002 года ўключна
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 кастрычнiка 1991 года «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» дзіця з'яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь па нараджэнні, калі на дзень нараджэння дзіцяці выконвалася адно з ніжэйпералічаных:
· абодва бацькі з’яўляліся грамадзянамі Рэспублікі Беларусь;
· дзіця нарадзілася на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і адзін з яго бацькоў знаходзіўся ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь;
· адзін з бацькоў дзіцяці быў невядомы або не меў ніякага грамадзянства, а другі знаходзіўся ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь;
· дзіця нарадзілася за межамі Рэспублікі Беларусь і адзін з яго бацькоў знаходзіўся ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь і пастаянна пражываў (быў прапісаны) у Рэспубліцы Беларусь альбо выпісаны без афармлення выезду на пастаяннае жыхарства за мяжу.
Калі на дзень уступлення ў сілу Закона Рэспублікі Беларусь ад 1 жнiўня 2002 года „Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» (17 жніўня 2002 году) з моманту нараджэння дзіцяці не ўзнікла абставінаў, якія прывялі да спынення грамадзянства Рэспублікі Беларусь у дзіцяці і (або) яго бацькоў, то дзіця з'яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь.
Калі адзін з бацькоў, грамадзянін Рэспублікі Беларусь, аформіў ва ўстаноўленым парадку дазвол органаў унутраных спраў на выезд на пастаяннае месца жыхарства за мяжу (г.зн. выпісаны з Рэспублікі Беларусь, мае пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь серыі «РР») і знаходзіцца на консульскім уліку у Пасольстве, а другі з бацькоў з'яўляецца грамадзянінам замежнай дзяржавы, для вырашэння пытання грамадзянства дзіцяці ў консульскую службу неабходна падаць:
Для афармлення пашпарта (калі бацькі жадаюць захаваць для дзіцяці беларускае грамадзянства): 1. Заява аб афармленні пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь па Форме-1 (запаўняецца пры асабістай яўцы аднаго з бацькоў-грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у Пасольства) 2. Пашпарт аднаго з бацькоў-грамадзяніна Рэспублікі Беларусь 3. Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці (certificato di nascita або Estratto dell'atto di nascita з указаннем звестак пра прозвішча і імя дзіцяці, дату і месца яго нараджэння, прозвішчаў і імёнаў бацькоў дзіцяці) 4. 6 фота дзіцяці У выніку дзіця будзе заязджаць у Італію і выязджаць з Італіі па італьянскаму пашпарту, ўязджаць у Беларусь і выязджаць з Беларусі — па беларускаму пашпарту. |
Для афармлення страты грамадзянства (калі бацькі не жадаюць захаваць для дзіцяці беларускае грамадзянства): 1. Заява кожнага з бацькоў аб рэгістрацыі страты іх дзіцем грамадзянства Рэспублікі Беларусь (складаецца пры асабістай яўцы бацькоў у Пасольства) 2. Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці (certificato di nascita або Estratto dell'atto di nascita з указаннем звестак пра прозвішча і імя дзіцяці, дату і месца яго нараджэння, прозвішчаў і імёнаў бацькоў дзіцяці) 3. Дакумент, які пацвярджае наяўнасць у дзіцяці замежнага грамадзянства па нараджэнні (è cittadino / a italiano / a per nascita) Па выніках разгляду заявы аб рэгістрацыі страты грамадзянства Пасольствам афармляецца адпаведная даведка, якая абавязковая да прад'яўлення ў Пасольства пры кожным звароце за візай для дзіцяці. |