:

Прыём у грамадзянства Рэспублікі Беларусь

У адпаведнасці з артыкулам 14 Закона Рэспублікі Беларусь ад 1 жнiўня 2002 г. "Аб грамадзянстве Рэспублiкi Беларусь" (далей — Закон аб грамадзянстве) любая асоба, якая дасягнула 18-гадовага ўзросту, мае права звярнуцца з заявай аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь, калі яна пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пасля атрымання дазволу на пастаяннае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь на працягу сямi гадоў няспынна. Тэрмін пражывання можа быць скарочаны альбо не прымяняцца ўвогуле для:

·     беларусаў, а таксама асобаў, якія ідэнтыфікуюць сябе як беларусы, і іх нашчадкаў (кроўныя сваякі па прамой лініі: дзеці, унукі, праўнукі), якія нарадзіліся за межамі сучаснай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

·  асоба
ў, якія маюць выдатныя заслугі перад Рэспублікай Беларусь, высокія дасягненні ў галіне навукі, тэхнікі, культуры і спорту або валодаюць прафесіяй або кваліфікацыяй, якая мае дзяржаўную цiкавасць для Рэспублiкi Беларусь;

·  асоба
ў, якія з'яўляюцца замежнымі грамадзянамі або асобамі без грамадзянства, якія раней знаходзіліся ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасці з артыкулам 31 Закона аб грамадзянстве заявы аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь ад
асобаў, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, прымаюцца органамі ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

На падставе артыкула 32 Закона аб грамадзянстве і Палажэння аб парадку разгляду пытанняў, звязаных з грамадзянствам Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 лістапада 1994 г. № 209, дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь прымаюць заявы аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь замежных грамадзян і
асобаў без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за мяжой.

Заяву аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь у дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь маюць права падаваць:

· беларусы, а таксама асобы, якія ідэнтыфікуюць сябе як беларусы, і іх нашчадкі (кроўныя сваякі па прамой лініі: дзеці, унукі, праўнукі), якія нарадзіліся за межамі сучаснай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

· асобы, якія маюць выдатныя заслугі перад Рэспублікай Беларусь, высокія дасягненні ў галіне навукі, тэхнікі, культуры і спорту альбо валодаюць прафесіяй або кваліфікацыяй, якая прадстаўляе дзяржаўны інтарэс для Рэспублікі Беларусь;

· асобы, якія з'яўляюцца замежнымі грамадзянамі або асобамі без грамадзянства, якія раней знаходзіліся ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь.

Заява аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь складаецца ў адвольнай форме і падаецца на імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, бо рашэнне аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь прымаецца ім.

У заяве павінны быць адлюстраваны абавязак асобы выконваць і паважаць Канстытуцыю і іншыя акты заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Да заявы аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь прыкладаюцца наступныя дакументы:

· анкета з чатырма фатаграфіямі памерам 3 x 4 см;

· аўтабіяграфія;

· копіі старонак дакумента, які сведчыць асобу заяўніка, якія змяшчаюць наступныя звесткі: прозвішча, імя, імя па бацьку, дата і месца нараджэння (пашпарт грамадзяніна замежнай дзяржавы, від на жыхарства, іншы дакумент, які змяшчае звесткі, якія сведчаць асобу заяўніка);

· копія пасведчання аб нараджэнні заяўніка;

· копіі дакументаў органаў запісу актаў грамадзянскага стану, аб заключэнні (скасаванні) шлюбу заяўнікам;

· дакумент, які пацвярджае наяўнасць законнай крынiцы сродкаў існавання;

· дакумент паўнамоцнага органа замежнай дзяржавы, які пацвярджае адсутнасць у заяўніка або спыненне грамадзянства замежнай дзяржавы (даведка, якая сведчыць аб адсутнасці грамадзянства (выхадзе з грамадзянства) замежнай дзяржавы; даведка, якая сведчыць аб тым, што грамадзянства замежнай дзяржавы будзе згублена ў выніку набыцця грамадзянства Рэспублікі Беларусь; даведка , якая пацвярджае факт прыёму ў асобы заявы аб выхадзе з грамадзянства замежнай дзяржавы). У выпадках, калi спыненне грамадзянства замежнай дзяржавы немагчыма па незалежных ад асобы прычынах, да матэрыялаў справы далучаецца яго заява з указаннем прычын, якія выключаюць магчымасць прадстаўлення адпаведнага дакумента;

·  дакумент, які сведчыць пра тое, што заяўнік з'яўляецца беларусам альбо можа ідэнтыфікаваць сябе як беларус (копія пасведчання аб нараджэнні заяўніка; копія пасведчання аб нараджэнні хаця б аднаго з крэўных сваякоў па прамой лініі (бацькі, маці, дзеда, бабкі, якія з'яўляюцца беларусамі); копіі адпаведных старонак пашпарта грамадзяніна СССР узору 1974 г.)

АЛЬБО

·  матываванае хадайніцтва зацікаўленага дзяржаўнага органа аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь асобы, якая мае выдатныя заслугі перад Рэспублікай Беларусь, высокія дасягненні ў галіне навукі, тэхнікі, культуры і спорту альбо якая валодае прафесіяй або кваліфікацыяй, прадстаўляючай дзяржаўны інтарэс для Рэспублікі Беларусь, адрасаванае ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь

АЛЬБО

· копіі дакументаў, якія сведчаць аб тым, што заяўнік раней знаходзіўся ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь;

· дакумент аб адсутнасці (наяўнасці) судзімасці, выдадзены кампетэнтнымі органамі замежнай дзяржавы, у тым ліку на дзяцей ва ўзросце ад 14 гадоў.

Пры падачы заявы аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь сумесна з непаўналетнімі дзецьмі да заявы аднаго з бацькоў прыкладаюцца копіі пасведчанняў аб нараджэнні дзяцей і натарыяльна засведчаныя згоды кожнага дзіцяці ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў на прыём у грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Калі адзін з бацькоў хадайнічае аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь сумесна з непаўналетнімі дзецьмі, прадстаўляецца натарыяльна засведчаная згода другога з бацькоў — замежнага грамадзяніна — на прыём дзяцей ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь. Калі месца знаходжання другога з бацькоў — замежнага грамадзяніна — невядома, заяўнікам прадстаўляецца дакумент, які пацвярджае дадзены факт.

Да заявы аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь могуць быць далучаныя іншыя дакументы, якія маюць значэнне пры разглядзе пытання аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў, прымаюцца пры ўмове іх легалізацыі, калі іншае не ўстаноўлена міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь, і перакладу на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Усе дакументы павінны быць прадстаўлены ў арыгінале з дадаткам трох ксеракопій; заява, анкета і аўтабіяграфія падаюцца ў трох асобніках.

Консульскі збор за разгляд заявы аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь складае 70 еўра.

Аплата праводзіцца толькі пасля прыёму дакументаў консульскім супрацоўнікам.

 

 

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці