Грамадзянства
На падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 1 жнiўня 2002 года «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь», Палажэння аб парадку разгляду пытанняў, звязаных з грамадзянствам Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 лістапада 1994 г. № 209, Пасольства ўдзельнічае ў разглядзе заяў аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь, выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь, прымае рашэнні аб рэгістрацыі страты грамадзянства Рэспублікі Беларусь і вызначае прыналежнасць асобаў да грамадзянства Рэспублікі Беларусь.
Прыём заяваў па пытаннях грамадзянства ажыццяўляецца па месцы пастаяннага жыхарства заяўнікаў:
· — якія пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, — органамі ўнутраных спраў;
· — якія пражываюць за мяжой (гэта значыць аформілі дазвол на пастаяннае пражыванне за мяжой, дакументаваных пашпартам серыі «РР» і якія стаяць на консульскім уліку), — органамі дыпламатычнай службы.
·
Заява падаецца асобай, якая дасягнула 18-гадовага ўзросту, у пісьмовай форме за асабістым подпісам з указаннем даты яго ўкладання.
Заява лічыцца прынятай з дня падачы ўсіх прадугледжаных заканадаўствам дакументаў, аформленых належным чынам.
Па выніках разгляду заявы па пытаннях грамадзянства выдаецца адпаведная даведка.