Консульскія пытанні
Увазе беларускіх грамадзян, якія знаходзяцца на тэрыторыі Італіі!
Па ўсіх консульскіх пытаннях просьба звяртацца ў консульскую службу Пасольства ў г.Рыме).
Пры накіраванні дакументаў поштай аплата прымаецца банкаўскім чэкам – assegno circolare non trasferibile.
Консульскі аддзел Пасольства Рэспублікі Беларусь
у Італьянскай Рэспубліцы (г.Рым)
За разгляд загранустановамі хадайніцтваў замежных грамадзян і асоб без грамадзянства аб выдачы віз Рэспублікі Беларусь у тэрміновым парадку (на працягу двух працоўных дзён), за здзяйсненне імі іншых консульскіх дзеянняў па-за службовых памяшканняў, у выхадныя і святочныя дні па заканадаўству Рэспублікі Беларусь і ў непрацоўны час ужываюцца стаўкі консульскага збору, павялічаныя на 100 працэнтаў.
За разгляд галоўным консульскім упраўленнем і консульскімі пунктамі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь хадайніцтваў аб выдачы віз Рэспублікі Беларусь замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, у дзяржавах грамадзянскай прыналежнасці або звычайнага месца жыхарства якіх адсутнічаюць замежныя ўстановы, прымяняюцца стаўкі консульскага збору, павялічаныя на 50 працэнтаў.
За разгляд галоўным консульскім упраўленнем і консульскімі пунктамі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь хадайніцтваў аб выдачы віз Рэспублікі Беларусь замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, у дзяржавах грамадзянскай прыналежнасці або звычайнага месца жыхарства якіх маюцца замежныя ўстановы, прымяняюцца стаўкі консульскага збору, павялічаныя на 200 працэнтаў.
За выдачу (абмен) пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь у галоўным консульскім упраўленні або консульскіх пунктах Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь асобе, якая знаходзiцца на консульскім уліку ў замежнай установе, прымяняецца стаўка консульскага збору, павялічаная на 200 працэнтаў.
З улікам цікавасці Рэспублікі Беларусь і на падставе прынцыпу ўзаемнасці ў адносінах з замежнымі дзяржавамі па асобных консульскіх дзеянням рашэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па прапановах Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь могуць вызначацца стаўкі консульскіх збораў, адрозныя ад прадугледжаных пунктам 1 гэтага артыкула.
За здзяйсненне ўсіх відаў натарыяльных дзеянняў прымяняюцца стаўкі консульскага збору ў памеры 50 працэнтаў ад устаноўленай стаўкі пры звароце за іх правядзеннем грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія з'яўляюцца пенсіянерамі, інвалідамі, а таксама законных прадстаўнікоў асоб, прызнаных ва ўстаноўленым парадку недзеяздольнымі, якія дзейнічаюць ад іх імя і ў іх інтарэсах (за выключэннем натарыяльных дзеянняў, за выкананне якіх прадугледжана іх поўнае вызваленне ад консульскага збору).