Аб супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь з ФАО
Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя Аб'яднаных Нацый (ФАО) уваходзіць у сістэму ААН і займаецца пытаннямі міжнароднай харчовай бяспекі і сельскагаспадарчага развіцця. Арганізацыя была заснавана на канферэнцыі ў Квебеку 16 кастрычніка 1945 г. з мэтай дамагчыся доўгачасовага вырашэння праблем голаду і беднасці. У цяперашні час у склад ФАО ўваходзіць 194 дзяржавы. У сістэме ААН ФАО з'яўляецца значнай міжурадавай арганізацыяй па рэалізацыі рашэнняў, якія прымаюцца міжнароднай супольнасцю ў галіне прадуктаў харчавання і сельскай гаспадаркі, а таксама іншых галін аграпрамысловага комплексу, уключаючы рашэнні па ўстойлівым развіцці, ахове навакольнага асяроддзя, развіцці сусветнага гандлю. ФАО збірае, аналізуе, інтэрпрэтуе і распаўсюджвае інфармацыю, якая датычыцца харчавання і сельскай гаспадаркі. У функцыі Арганізацыі таксама ўваходзіць аказанне тэхнічнай дапамогі краінам-членам. Яе Генеральны дырэктар – доктар Цюй Дун’юй (на пасадзе з 1 жніўня 2019 г.).
У кастрычніку 2003 года у Мінску адбылася сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі з Генеральным дырэктарам ФАО Ж.Дзіуфам. Па выніках сустрэчы было прапрацавана пытанне аб уступленні Рэспублікі Беларусь у ФАО, і ў лістападзе 2005 г. Рэспубліка Беларусь ўступіла ў дадзеную арганізацыю. Беларусь атрымала доступ інфармацыі, якая абагульняецца ФАО, аб сучасным перадавым вопыце ў сельскай гаспадарцы. Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка з'яўляецца бібліятэкай-дэпазітарыем ФАО. Нацыянальныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь прасоўваюцца ў рамках форумаў ФАО і паседжанняў яе працоўных органаў. Інструментарый ФАО шырока выкарыстоўваецца для прэзентацыі патэнцыялу Беларусі ў сельскагаспадарчай, лясной і прыродаахоўнай абласцях, а таксама для ўмацавання аўтарытэту нашай краіны на міжнароднай арэне.
Рэспубліка Беларусь далучылася да Міжнароднай канвенцыі аб абароне раслін (ФАО з'яўляецца яе дэпазітарыем). Мэта Канвенцыі – забяспечыць каардынацыю паміж дзяржавамі ў фітасанітарнай галіне, развіваць супрацоўніцтва па пытаннях аховы сельскагаспадарчых структур і барацьбы са шкоднікамі, ажыццяўляць гарманізацыю нацыянальных нарматыўных дакументаў у галіне абароны раслін.
Беларусь далучылася таксама да камісіі Кодэкс Аліментарыус, якая была створана ФАО і Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ) ў 1963 годзе для выпрацоўкі міжнародных стандартаў якасці розных відаў прадукцыі сельскай гаспадаркі.
У маі 2013 года заключана Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыяй Аб'яднаных Нацый аб тэхнічнай дапамозе. У рамках візіту ў Рэспубліку Беларусь намесніка Генеральнага дырэктара ФАО – Рэгіянальнага прадстаўніка па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Рахманіна У.А 23 верасня 2014 г. адбылося падпісанне першай Краінавы праграмы супрацоўніцтва ФАО і Рэспублікі Беларусь на 2014-2016 гады.
15 красавіка 2016 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Італьянскай Рэспубліцы, Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ФАО Аляксандр Гур'янаў ўручыў акрэдытацыйны ліст Генеральнаму дырэктару ФАО Жазэ Грацыяні да Сілву.
У верасні 2017 года ў г.Мінску падпісана другая Краінавая рамачная праграма на 2017-2020 гады паміж Рэспублікай Беларусь і ФАО. Праграма ўключае рэалізацыю для Беларусі шэрагу праектаў тэхнічнай дапамогі.
12 лістапада 2013 г. у рэчышчы ўзгодненых падыходаў падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Еўразійскай эканамічнай камісіяй і ФАО, які быў актуалізаваны ў жніўні 2019 года.
У рамках Еўрапейскай рэгіянальнай групы ўзгоднены тэрміны вылучэння Рэспублікі Беларусь у адзін з ключавых органаў – Савет ФАО, у якім дзяржавы атрымліваюць членства на ратацыйнай аснове – з чэрвеня 2021 года па чэрвень 2024 года.