:

Цэнтр міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі

Цэнтр міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы» (далей цэнтр) створаны ў 2012 годзе па ініцыятыве Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь для вырашэння наступных задач:

 - кансультацыя замежных грамадзян, якія жадаюць атрымаць адукацыю ў Рэспубліцы Беларусь;
 - пошук замежных партнёраў, зацікаўленых у адборы на навучанне ў Рэспубліцы Беларусь замежных грамадзян;
 - распаўсюд інфармацыі аб адукацыйных паслугах беларускіх устаноў вышэйшай адукацыі для замежных грамадзян.

Цэнтр ўпаўнаважаны ажыццяўляць дзейнасць па прыцягненню на навучанне ў беларускія ўстановы адукацыі грамадзян замежных дзяржаў, а таксама для пошуку партнёраў, якія аказваюць пасрэдніцкія паслугі ў розных краінах свету для адбору на навучанне замежных грамадзян.

Акрамя таго, Цэнтр выступае каардынатарам міжнароднага ўзаемадзеяння ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і іншых краін.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці