75-я гадавіна Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
04.05.2020 г.Дарагія сябры!
У гэтую вясну мы адзначаем святы і велічны юбілей – 75-ю гадавіну Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, якую здабылі нам нашы продкі неверагоднай цаной уласнай крыві, болю і жаху.
Дзякуючы самаадданаму подзвігу савецкага народа Еўропа была вызвалена ад бесчалавечнага рабства нацызму. Наша Беларусь паўстала з руінаў, нібы фенікc з попелу, адрадзіўшыся для мірнага жыцця, для росквіту новых пакаленняў.
Ушаноўваючы памяць воінаў-вызваліцеляў, мы віншуем усіх з надыходзячым радасным і трапяткім святам Вялікай Перамогі!
Яснага неба над Беларуссю на ўсе вякі!