:

Вiншуем з Міжнародным жаночым днём!

07.03.2020 г.

Пасольства Беларусі ў Італіі сардэчна віншуе ўсіх шаноўных спадарынь з радасным веснавым святам – Днём Жанчын! Дзякуй вам за вашу чароўную прыгажосць і дабрыню, за натхненне, што вы дорыце гэтаму свету, які жыве, пакуль ззяюць вашы ўсмешкі!

Шаную светлыя нябёсы за тое, што магутны Бог
Стварыў дзівосную істоту, яе Жанчынаю нарок.
“Найлепшая палова свету” – вас клічам гэтак нездарма,
Шукалі на ўсіх планетах: такіх, як вы, нідзе няма!
Паверце, не прайшла б зіма без вашых сэрцаў палымяных,
Не адрадзілася б вясна без вас, любімых і каханых.
Наогул, не было б прагрэсу і не вярцелася б Зямля,
Каб зніклі з Боскага Сусвету Жанчыны вобраз і імя!
(Павел Місуна)



Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти