:

Аб кансультацыях паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Італіі

07.02.2019 г.

7 лютага 2019 года ў г. Рыме адбыўся чарговы раўнд двухбаковых кансультацый паміж знешнепалітычныымі ведамствамі Рэспублікі Беларусь і Італьянскай Рэспублікі.

Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў Намеснік Міністра замежных спраў Яўген Шэстакоў, італьянскую – Намеснік Міністра замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Манліа Дзі Стэфана.

Бакі разгледзелі актуальны стан і перспектывы развіцця палітычнага дыялогу паміж Беларуссю і Італіяй, а таксама па лініі Беларусь-ЕС. Абмеркавалі намеры па ўмацаванні міжурадавых і міжпарламенцкіх кантактаў, а таксама па ўдасканаленні дагаворна-прававой базы.

Падрабязна прааналізавалі дынаміку беларуска-італьянскага эканамічнага супрацоўніцтва і рэалізацыю сумесных інвестыцыйных праектаў у розных галінах. Удакладнілі шэраг актуальных момантаў у дачыненні да гуманітарнага і консульскага ўзаемадзеяння.

Параўналі пазіцыі і ацанілі перспектыўныя палі для прасоўвання сумесных ініцыятыў нашых краін у рамках міжнародных і рэгіянальных арганізацый (АБСЕ, Цэнтральна-Еўрапейская Ініцыятыва, органы сістэмы ААН і інш.).

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти