:

Аб святочным мерапрыемстве з нагоды Новага года і Калядаў у г.Неапалі

08.01.2020 г.

5 студзеня 2020 г. у г.Неапалі культурнай асацыяцыяй беларускай дыяспары “BELLARUS” пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Італіі было арганізавана святочнае мерапрыемства з нагоды Новага года і Калядаў “Беларусь дзецям”.

У рамках святкавання адбылiся традыцыйныя калядныя гульнi i забавы з удзелам фальклорных персанажаў, а таксама майстар-клас па вырабу “выцінанак”. Госцi атрымалi магчымасць пазнаёмiцца з каштоўнасцямi беларускай культуры, а таксама пашырылi свае веды аб Беларусi як цiкавым турыстычным напрамку.

Ад мясцовых уладаў у мерапрыемстве прыняў удзел прэзідэнт Гарадской рады г.Неапаля Алесандра Фучыта.

 

 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти