:

Аб святочным мерапрыемстве з нагоды Новага года і Калядаў у г.Неапалі

02.01.2019 г.

30 снежня 2018 г. у г.Неапалі культурнай асацыяцыяй беларускай дыяспары “BELLARUS” пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Італіі было арганізавана святочнае мерапрыемства з нагоды Новага года і Калядаў “Беларусь дзецям”.

У рамках святкавання адбыліся тэатралізаваная пастанова з удзелам фальклорных персанажаў, майстар-клас па вырабу папяровых сняжынак ÿ стылі “Выцінанка”, а таксама выстава, прысвечаная традыцыйным беларускiм рамёствам і турыстычным магчымасцям Беларусі.

Асноўнай мэтай мерапрыемства ставілася папулярызацыя беларускай культуры ў рэгiёне Кампанiя, а таксама паглыбленне ведаў дзяцей аб калядных спевах i традыцыях Беларусi.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прэзідэнт гарадскога савету г.Неапаль Алессандра Фучыта і асэссар па правах грамадзян і сацыяльных пытаннях муніцыпалітэту г.Неапаль Лаўра Мармарале.

 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти