:

Аб удзеле намесніка Міністра Я.Шэстакова ў самміце ЦЕІ ў Рыме

19.12.2019 г.

19 снежня 2019 г. дэлегацыя Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам Міністра замежных спраў Яўгенам Шэстаковым прыняла ўдзел у саміце Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятывы (ЦЕІ), якая аб’ядноўвае 17 дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Мерапрыемства адбылося ў г.Рыме пад старшынствам Прэм’ер-Міністра Італіі Джузэпэ Контэ.

Удзельнікі саміту абмеркавалі актуальныя пытанні субрэгіянальнай інтэграцыі і супрацоўніцтва, развіцця сумесных праектаў, накіраваных на павышэнне інвестыцыйнай прывабнасці і эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнай інфраструктуры рэгіёна ЦЕІ.

Старшыства ў Ініцыятыве на 2020 год адышло да Чарнагорыі.

Даведка: Цэнтральна-Еўрапейская Ініцыятыва ўтворана ў 1996 годзе. Зараз дзяржавамі-членамі ЦЕІ з’яўляюцца Беларусь, Албанія, Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Харватыя, Чэхія, Венгрыя, Італія, Малдова, Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Польшча, Румынія, Сербія, Славакія, Славенія і Украiна. Сакратарыят ЦЕІ знаходзіцца ў г.Трыесце (Італія).

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти