:

Заканадаўства


На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь інвестыцыйная дзейнасць рэгулюецца нормамі нацыянальнага і міжнароднага заканадаўства.

На нацыянальным узроўні дзейнічае «Закон аб інвестыцыях», які ўстанаўлівае асноўныя прынцыпы ажыццяўлення інвестыцыйнай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і накіраваны на прыцягненне інвестыцый у беларускую эканоміку, забеспячэнне гарантый, абарону правоў і законных інтарэсаў інвестараў.

Таксама ў Беларусі актыўна рэалізуецца дзяржаўная палітыка падтрымкі інвестыцый, якая аказваецца ў выглядзе:

прадастаўлення гарантый Урада Рэспублікі Беларусь (прадастаўляюцца крэдыторам ў выпадках прыцягнення замежных крэдытаў або крэдытаў банкаў Рэспублікі Беларусь для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў);

прадастаўлення цэнтралізаваных інвестыцыйных рэсурсаў;

заключэння інвестыцыйнага дагавора (дадзены інструмент дазваляе інвестару атрымаць дадатковыя гарантыі абароны свайго капіталу і адначасова льготныя ўмовы і прэферэнцыі для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта, у тым ліку не ўстаноўленыя заканадаўчымі актамі).

Інвестыцыйныя праекты у дачыненні да нетраў, вод, лясоў, зямель і аб'ектаў, якія знаходзяцца толькі ва ўласнасці дзяржавы, або дзейнасць, на ажыццяўленне якой распаўсюджваецца выключнае права дзяржавы, могуць рэалізоўвацца на аснове канцэсіі. Інвестыцыйная дзейнасць, звязаная з нетрамі, можа ажыццяўляцца таксама на падставе інвестыцыйнага дагавора.

Канцэсійныя пагадненні заключаюцца на падставе правядзення конкурсу або аўкцыёну. Заключэнне канцэсійных дагавораў без правядзення конкурсу або аўкцыёну дапускаецца:

з інвестарам, якія ажыццявіў ва ўстаноўленым парадку геалагічнае вывучэнне нетраў за кошт уласных сродкаў;

па рашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Асаблівыя прававыя рэжымы з дадатковым прадастаўленнем льгот інвестару ўводзяцца пры рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у свабодных эканамічных зонах, Парку высокіх тэхналогій, спецыяльным турысцка-рэкрэацыйным парку «Аўгустоўскі канал», Індустрыяльным парку, сярэдніх і малых гарадскіх паселішчах, сельскай мясцовасці, а таксама ў дачыненні да малога і сярэдняга бізнесу.

Адпаведнасць умоў для страхавання рызык замежных інвестараў міжнародным стандартам забяспечана паўнапраўным членствам Беларусі ў Шматбаковым агенцтве па гарантыях інвестыцый (ШАГІ), якое, з'яўляючыся ўстановай Групы арганізацый Сусветнага банка, дазваляе інвестарам страхаваць праекты, якія яны рэалізуюць, ад палітычных і некамерцыйных рызык. Паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і ШАГІ на дадзены момант заключаны пагадненні аб прававой абароне гарантаваных замежных інвестыцый і аб выкарыстанні мясцовай валюты.

Акрамя гэтага, у мэтах стварэння спрыяльных умоў і абароны інвестыцый, якія ажыццяўляюцца інвестарамі адной дзяржавы на тэрыторыі іншай дзяржавы, Рэспубліка Беларусь падпісала каля 60 двухбаковых пагадненняў аб садзейнічанні ў ажыццяўленні (заахвочванні) і ўзаемнай абароне інвестыцый.

У прыватнасці згаданымі пагадненнямі прадастаўлены гарантыі:

нацыянальнага рэжыму;

рэжыму найбольшага спрыяння;

экспрапрыяцыі і кампенсацыі;

іншыя гарантыі.


Стаўкі асноўных падаткаў

Асноўныя падаткі, якія юрыдычныя асобы, зарэгістраваныя на тэрыторыі Беларусі, выплачваюць пры агульнай сістэме падаткаабкладання:

 

Падаткі

 

Стаўка

Падатак на прыбытак

18%

Падатак на прырост капіталу

18%

Падаткаабкладанне прыбытку філіялаў пры перакладзе у галаўную арганізацыю

0%

Стаўкі падатку на даходы замежных арганізацый, якія не ажыццяўляюць дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь праз пастаяннае прадстаўніцтва:

 

— Плата за перавозку, фрахт, демереджi і іншыя плацяжы, якія ўзнікаюць пры перавозках, у сувязі з ажыццяўленнем міжнародных перавозак, а таксама плацяжы за аказанне транспартна-экспедыцыйных паслуг

6%

— Даходы ад пазыковых абавязацельстваў любога віду, у тым ліку даходы па крэдытах, пазыках, даходы па каштоўных паперах, умовамі выпуску якіх прадугледжана атрыманне даходаў у выглядзе працэнтаў (дысконту), даходы ад карыстання часова свабоднымі сродкамі на рахунках у банках Рэспублікі Беларусь

10%

— Даход у выглядзе дывідэндаў

12%

— Прыбытак у выглядзе роялці, даход ад ліцэнзій і іншы даход згодна з пераліку, вызначаным заканадаўствам

15%

Падатак на дабаўленую вартасць

20%

Падатак на нерухомасць

1%

Абавязковыя страхавыя ўзносы:

35%

Абавязковае сацыяльнае страхаванне ў выпадку дасягнення пенсійнага ўзросту, інваліднасці і страты карміцеля (пенсійнае страхаванне)

29%

Абавязковыя страхавыя ўзносы на выпадак часовай непрацаздольнасці, цяжарнасці і родаў і г. д.

6%

 

Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці

 

Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб стварэнні дадатковых умоў для ажыццяўлення інвестыцый у Рэспубліцы Беларусь

 

Закон Рэспублікі Беларусь аб свабодных эканамічных зонах

 

Закон Рэспублікі Беларусь аб інвестыцыях

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці