:

Дзяржаўна-прыватнае партнёрства (ДПП)

 

ДПП уяўляе сабой інстытуцыянальны і арганізацыйны альянс дзяржавы і бізнесу з мэтай рэалізацыі грамадска значных праектаў у прыярытэтных галінах эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Сутнасць ДПП заключаецца ва ўцягванні прыватных рэсурсаў, у тым ліку ведаў, тэхналогій, вопыту і грашовых сродкаў у развіццё аб'ектаў інфраструктуры, якія традыцыйна адносяцца да кампетэнцыі дзяржавы. Пры гэтым адной з адметных асаблівасцяў ГЧП з'яўляецца дакладнае размеркаванне адказнасці і рызыкi паміж дзяржаўным і прыватным партнёрамі.


Цэнтр дзяржаўна-прыватнага партнёрства

Цэнтр дзяржаўна-прыватнага партнёрства (цэнтр ДПП) створаны 1 красавіка 2014 г. на пляцоўцы навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі. 1 верасня 2016 г. у мэтах павышэння патэнцыялу цэнтра і эфектыўнасці яго ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі па пытаннях прыцягнення інвестыцый у Рэспубліку Беларусь, цэнтр ДПП перанесены ў структуру дзяржаўнай установы «Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі».
 

Асноўныя функцыі Цэнтра ДПП:

правядзенне ацэнкі прапаноў аб рэалізацыі праектаў ДПП, у тым ліку канцэпцый праектаў ДПП ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства;

арганізацыйна-тэхнічнае і інфармацыйнае забеспячэнне працы Міжведамаснага інфраструктурнага каардынацыйнага савета;

распрацоўка і актуалізацыя сумесна органамі дзяржаўнага кіравання Нацыянальнай інфраструктурнай стратэгіі Рэспублікі Беларусь;

кансультаванне органаў дзяржаўнага кіравання і прыватнага бізнесу па пытаннях ДПП і стратэгічнага інвеставання ў мэтах развіцця інфраструктуры;

удзел у ўдасканаленні нарматыўнай прававой базы ў сферы ДПП;

распаўсюджванне актуальнай і дакладнай інфармацыі аб развіцці ДПП у Рэспубліцы Беларусь сярод зацікаўленых;

павышэнне кваліфікацыі прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, арганізацый і іншых зацікаўленых у рэалізацыі праектаў ДПП;

кансультаванне органаў дзяржаўнага кіравання, арганізацый, у тым ліку прыватнай формы ўласнасці, банкаў, грамадскіх аб'яднанняў і іншых зацікаўленых па пытаннях ДПП і стратэгічнага інвеставання ў мэтах развіцця інфраструктуры;

фарміраванне рынку праектаў ДПП у Рэспубліцы Беларусь;

забеспячэнне міждзяржаўнага абмену вопытам па развіцці ДПП, у тым ліку ўдзел у экспертных рабочых групах па ДПП.
 

Міжведамасны інфраструктурны каардынацыйны савет (МІКС)


МІКС з'яўляецца пастаянна дзеючым калегiяльным органам, створаным ў адпаведнасцi з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 мая 2014 г. № 508 для каардынацыі пытанняў доўгатэрміновага развіцця інфраструктурных аб'ектаў, у тым ліку на прынцыпах ДПП.


Асноўныя задачы МІКС:

распрацоўка (актуалізацыя) асноўных напрамкаў доўгатэрміновага развіцця аб'ектаў інфраструктуры;

вызначэнне падыходаў і метадалогіі распрацоўкі Нацыянальнай інфраструктурнай стратэгіі (НІС);

зацвярджэнне НІС і гадавых справаздач аб яе рэалізацыі;

садзейнічанне ў выпрацоўцы і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы прыцягнення інвестыцый для праектавання, узвядзення і (або) рэканструкцыі, рэстаўрацыі, рамонту, мадэрнізацыі аб'ектаў інфраструктуры ў рамках ДПП;

арганізацыя міжведамаснага ўзаемадзеяння па пытаннях развіцця аб'ектаў інфраструктуры, у тым ліку прыцягнення інвестыцый для рэалізацыі праектаў па развіцці аб'ектаў інфраструктуры ў рамках ДПП.
 


Праекты

Закон Рэспублікі Беларусь аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь аб мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве

Пастанова Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь аб праектах дзяржаўна-прыватнага партнёрства

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці