:

Адкрыццё бізнесу

Рэгістрацыя камерцыйных арганізацый у Рэспубліцы Беларусь

Замежныя інвестары маюць права ствараць у Беларусі камерцыйныя арганізацыі з любым аб'ёмам замежных інвестыцый і ў любых арганізацыйна-прававых формах, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, а менавіта ў форме:

·       ўнітарнага прадпрыемства (УП);
·       таварыства з абмежаванай адказнасцю (ТАА);
·       таварыства з дадатковай адказнасцю (ТДА);
·       акцыянернага таварыства (АТ): закрытага акцыянернага таварыства (ЗАТ) або адкрытага акцыянернага таварыства (ААТ).

Дзяржаўная рэгістрацыя камерцыйных арганізацый

Камерцыйная арганізацыя набывае правы юрыдычнай асобы з даты яе дзяржаўнай рэгістрацыі.

З 01.02.2009 у Рэспубліцы Беларусь уведзены заяўны прынцып рэгістрацыі камерцыйных арганізацый (за выключэннем рэгістрацыі банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый).

Па агульнаму правілу органамі, якія ажыццяўляюць дзяржаўную рэгістрацыю камерцыйных арганізацый, з'яўляюцца абласныя выканаўчыя камітэты і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Такія арганізацыі як банкі, нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя і страхавыя арганізацыі, арганізацыі, якія знаходзяцца на тэрыторыі свабодных эканамічных зон або на тэрыторыі Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Індустрыяльны парк «Вялікі камень», падлягаюць рэгістрацыі ў спецыяльна ўпаўнаважаных дзяржаўных органах і арганізацыях.


Статутны фонд камерцыйнай арганізацыі

Статутны фонд камерцыйнай арганізацыі аб'яўляецца ў беларускіх рублях і фармуецца на працягу 1 года з даты дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйнай арганізацыі, калі меншы тэрмін фарміравання статутнага фонду не вызначаны статутам.

Пры ўнясенні ўкладу ў статутны фонд камерцыйнай арганізацыі ў замежнай валюце яго пералік ажыццяўляецца па афіцыйным курсе беларускага рубля да адпаведнай замежнай валюты, устаноўленым Нацыянальным банкам на дату фактычнага ўнясення гэтага ўкладу.

Ўклады ў статутны фонд камерцыйнай арганізацый могуць быць унесены ў грашовай і/або неграшовай форме.

Неграшовыя ўклады заснавальнікаў (удзельнікаў) камерцыйнай арганізацыі падлягаюць ацэнцы, якая ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб ацэначнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь» ад 13.10.2006 г. № 615, а таксама экспертызе верагоднасці ацэнкі неграшовых укладаў, якая праводзіцца ў парадку, вызначаным Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь (Пастанова № 173 ад 10.02.2011 г.). У выпадку правядзення незалежнай ацэнкі кошту неграшовага ўкладу, які ўносіцца ў статутны фонд камерцыйнай арганізацыі, экспертыза верагоднасці гэтай ацэнкі не праводзіцца.

Маёмасць, якая ўвозіцца удзельнікам для фарміравання статутнага фонду камерцыйнай арганізацыі, па агульнаму правілу не вызваляецца ад выплаты мытнай пошліны і абкладаецца падаткам на дабаўленую вартасць. Аднак, пры выкананні пэўных умоў магчымы льготны ўвоз вызначаных заканадаўствам тавараў у якасці ўкладу ў статутны фонд з вызваленнем ад выплаты ўвазных мытных пошлін. Такімі ўмовамі, у тым ліку, з'яўляюцца:

знаходжанне камерцыйнай арганізацыі на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці Рэспублікі Беларусь;

ажыццяўленне гаспадарчай дзейнасці ў такім жа населеным пункце, знаходжанне ў такім населеным пункце асноўных сродкаў і работнікаў камерцыйнай арганізацыі;

ажыццяўленне гаспадарчай дзейнасці, якая падпадае пад паняцце «уласная вытворчасць тавараў (работ, паслуг)», што пацвярджаецца спецыяльным сертыфікатам, які выдаецца Беларускай гандлёва-прамысловай палатай.

 
Алгарытм дзеянняў па рэгістрацыі камерцыйных арганізацый у Рэспубліцы Беларусь:

1. Прыняцце заснавальнікамі (заснавальнікам) рашэння аб стварэнні арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь

2. Выбар арганізацыйна-прававой формы

3. Узгадненне назвы

4. Пошук памяшкання, у якім будзе размяшчацца ствараемая камерцыйная арганізацыя (юрыдычны адрас)

5. Фарміраванне органаў кіравання, зацвярджэнне і падпісанне дакументаў заснавальнікамі ствараемай камерцыйнай арганізацыі

6. Падача дакументаў у рэгіструючы орган і дзяржаўная рэгістрацыя

7. Вырабленне пячаці

8. Афармленне працоўных адносін з кіраўніком і галоўным бухгалтарам

9. Адкрыццё разліковага рахунку ў банку

10. Заключэнне дагавора на дэпазітарнае і кансультацыйнае абслугоўванне. Рэгістрацыя акцый ва ўпаўнаважаным дзяржаўным органе
 
Атрыманне фінансавання

Кампаніі, якія рэалізуюць інвестыцыйныя праекты на тэрыторыі Беларусі, маюць доступ да розных крыніц знешняга фінансавання сваёй дзейнасці. Гэта можа быць як стандартнае банкаўская крэдытаванне і іншыя банкаўскія прадукты ў лакальных банках і прадстаўніцтвах замежных банкаў у Беларусі, так і прыцягненне сродкаў міжнародных фінансавых інстытутаў, фондаў прамых інвестыцый, замежных крэдытных ліній.

У большасці выпадкаў кампаніі для фінансавання сваёй дзейнасці прыцягваюць крэдыты беларускіх банкаў пад заклад нерухомай маёмасці ці іншых аб'ектаў асноўных сродкаў. Аднак пры рэалізацыі буйных інвестыцыйных праектаў неабходныя спецыяльныя інструменты і формы прыцягнення інвестыцый.

Міжнародныя фінансавыя інстытуты і інвестыцыйныя фонды працуюць з кампаніямі на беларускім рынку праз наступныя фінансавыя інструменты:

Прадастаўленне крэдытаў эксклюзіўна дзяржаўным арганізацыям (альбо пад гарантыі ўрада)

Права на атрыманне пазык такога тыпу маюць дзяржаўныя ўстановы пры гарантыях з боку дзяржавы, а таксама кампаніі, якія ажыццяўляюць інвестыцыйныя праекты, якія спрыяюць доўгатэрміновай эканамічнай і фінансавай стабільнасці краіны.

Прадастаўленне крэдытаў напрамую прыватным і/або дзяржаўным прадпрыемствам

Прадастаўленне грантаў/тэхнічнай дапамогі

Інвестыцыі ў капітал прадпрыемстваў праз набыццё існуючых доляў/акцый, удзел у дадатковай эмісіі, а таксама прадастаўленне камбінаваных схем фінансавання

Прадастаўленне звязаных крэдытаў дзяржаўным/прыватным прадпрыемствам

Зазвычай, з дадатковымі патрабаваннямі да пазычальніку (напрыклад, наяўнасць абавязковага кантракту з фірмай краіны-крэдытора).

Нароўні з фінансаваннем, міжнародныя фінансавыя інстытуты прадастаўляюць кампаніям доступ да новых тэхналогій, аказваюць дапамогу ў распрацоўцы стратэгіі вядзення бізнесу, укараняюць у кампаніі міжнародныя стандарты карпаратыўнага кіравання.

Шэраг замежных дзяржаў праз свае фінансавыя ўстановы прадастаўляюць мэтавае фінансаванне пазычальнікам. Скарыстацца замежнай крэдытнай лініяй магчыма як напрамую, так і праз беларускія банкі-партнёры пры выкананні пэўных умоў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці