:

Беларуская ўніверсальная таварная біржа

Беларуская ўніверсальная таварная біржа (БУТБ) – адзіная таварная біржа ў Рэспубліцы Беларусь і адна з найбуйнейшых спотавых біржаў Усходняй Еўропы. Галоўная функцыя БУТБ – аказанне садзейнічання беларускім прадпрыемствам па рэалізацыі сваёй прадукцыі на экспарт і прадастаўленне дапамогі замежным кампаніям па выхадзе на беларускі рынак.

Створаная у 2004 г. БУТБ спецыялізуецца на спот-рынку, г.зн. гандлі рэальнымі таварамі, дзе ўсе здзелкі завяршаюцца пастаўкай і плацяжамі. Усе таргі праводзяцца ў электроннай форме праз Інтэрнэт, што дазваляе дынамічна нарошчваць аб'ёмы біржавога абароту і колькасць кліентаў, а таксама пашыраць геаграфію кліенцкай базы.

БУТБ на пастаяннай аснове праводзіць таргі па наступных секцыях:

1. Металапрадукцыя (чорныя металы, лом і адходы чорных металаў, каляровыя металы, лом і адходы каляровых металаў, кабельна-правадніковая прадукцыя, кокс, вугаль);

2. Лесапрадукцыя (лесаматэрыялы круглыя, піламатэрыялы, драўняныя пліты, фанера, папера, кардон, брыкеты паліўныя, гранулы паліўныя, жывіца, каніфоль);

3. Сельгаспрадукцыя (малако сухое, казеін тэхнічны, масла каровіна сметанковае, сыроватка, тварог, кансервы малочныя, сыры і г.д.);

4. Прамысловыя і спажывецкія тавары – электронныя біржавыя таргі прамысловымі і спажывецкімі таварамі праводзяцца на рускай і англійскай мовах штодня ў кругласутачным рэжыме праз Інтэрнэт і прадастаўляюць магчымасць закупляць і рэалізоўваць увесь спектр прамысловых і спажывецкіх тавараў.

Пералік тавараў, дапушчаных да біржавага гандлю, налічвае больш за 3 000 таварных пазіцый.

БУТБ мае шырокую сетку біржавых складоў. Такім чынам, любы ўдзельнік таргоў можа здзейсніць гандлёвую здзелку на ўмовах атрымання тавара з зарэгістраванага біржавога склада, размешчанага ў іншым горадзе ці іншай краіне, зручных для пакупніка.

Біржавыя склады за мяжой пашыраюць геаграфію прапановы беларускіх тавараў і максімальна набліжаюць яго да пакупніка. Дастаўка тавараў ажыццяўляецца біржавымі перавозчыкамі. У цяперашні час замежныя біржавыя склады зарэгістраваныя ў Расіі, Казахстане, Украіне, Польшчы, Латвіі, Літве, Эстоніі, Балгарыі, Бельгіі і Германіі.

БУТБ мае філіялы ва ўсіх абласных цэнтрах Рэспублікі Беларусь, а таксама прадстаўніцтвы ў Расіі, Літве, Латвіі і Чэхіі.

БУТБ з'яўляецца адным з аператараў электронных гандлёвых пляцовак (ЭГП) для правядзення электронных аўкцыёнаў па дзяржаўных закупках і закупках за кошт уласных сродкаў. Нерэзідэнты, якія атрымалі электронны лічбавы подпіс (ЭЛП) у Цэнтрах засведчання БУТБ, могуць нароўні з рэзідэнтамі ўдзельнічаць у дзяржзакупках на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

БУТБ – паўнапраўны член міжнародных арганізацый:

МАБ СНД (з 2008 г.), Межбиржавога электроннага саюза (з 2011 г.), Асацыяцыі ф'ючэрсных рынкаў (з 2011 г.).

Ключавыя перавагі гандлю праз біржу:

·       свабоднае цэнаўтварэнне;

·       вялікі асартымент біржавых тавараў;

·       спрашчэнне працэдуры пошуку патэнцыяльных пастаўшчыкоў і спажыўцоў тавару;

·       выгадныя ўмовы акрэдытацыі;

·       заключэнне і афармленне вялікай колькасці здзелак за кароткі прамежак часу;

·       поўнае суправаджэнне біржавых здзелак;

·       экспертыза біржавых тавараў;

·       транспартна-экспедытарскія паслугі,

·       біржавы арбітраж.

Інфармацыю аб ўмовах атрымання ЭЛП і акрэдытацыі гл. тут: www.ecp.by

 


Кантакты:

Больш падрабязна аб удзеле ў біржавых таргах можна даведацца на сайце www.butb.by і/або ў кіраванні ЗЭД БУТБ:

Аляксандр Башлий

Тэл .: (+375 17) 309-32-88,

E-mail: a.bashliy@butb.by.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці