:

Інтэрактыўны партал «Дарожная карта інвестара»

З 1 студзеня 2019 года пачаў працу інтэрактыўны партал «Дарожная карта інвестара», распрацаваны ДУ «Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі».

Інтэрнэт-рэсурс прапануе наступную інфармацыю на рускай, англійскай і кітайскай мовах:

аб інвестыцыйных праектах, якія былі рэалізаваныя, рэалізуюцца ці прапанаваны да рэалізацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

аб інвестпрапановах (ідэях) для магчымай рэалізацыі;

аб зямельных участках для размяшчэння прадпрыемстваў і вытворчасцяў;

аб аб'ектах канцэсіі і аб'ектах нерухомасці.

Карыстальнік рэсурсу мае магчымасць выбару праектаў па аб'ёме інвестыцый, віду інвестыцыйнага праекта, месцы рэалізацыі, форме ўдзелу інвестара і іншых крытэрыях.

Інтэрактыўны партал «Дарожная карта інвестара»

 

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці