:

Візавыя пытанні

24 ліпеня 2018 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка падпісаў Указ № 295, якім прадугледжваецца ўстанаўленне бязвізавага парадку ўезду ў Беларусь на тэрмін да 30 сутак (падрабязна http://mfa.gov.by/be/visa/bezvizav_ruh/c9318479b40beb35.html).

Па тэрміну дзеяння візы ў Рэспубліку Беларусь падзяляюцца на кароткатэрміновыя (да 90 дзён) і доўгатэрміновыя — звыш 90 дзён. Уязныя візы падзяляюцца на аднаразовыя, двухразовыя і шматразовыя (падрабязна http://mfa.gov.by/be/visa/visa_documents/).

 

Аднаразовая ўязная віза дае права на аднакратны ўезд, знаходжанне і выезд з Рэспублікі Беларусь у перыяд названага ва ўязной візе тэрміну і на працягу паказанай колькасці дзён знаходжання, але не больш за 90 сутак.

Двухразовая ўязная віза дае права на двухразовы ўезд, знаходжанне і выезд з Рэспублікі Беларусь у перыяд названага ва ўязной візе тэрміну і на працягу паказанай колькасці дзён знаходжання, але не больш за 90 сутак.

Шматразовая ўязная віза дае права на неаднаразовы (больш за 2 разы) ўезд, знаходжанне і выезд з Рэспублікі Беларусь у перыяд названага ва ўязной візе тэрміну і на працягу паказанай колькасці дзён знаходжання, але не больш за 90 сутак у год, калі іншае не прадугледжана міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь.

 

Тып візы

Тарыф (еўра)

Звычайны

Тэрміновы

 

1. Транзітная віза:

 

(аднаразовая, двухразовая, шматразовая)

60

120

2. Кароткатэрміновая віза:

 

(для ўсіх тыпаў і кратнасці)

60

120

 

3. Групавая

10

20

 

 

 

Групавыя візы могуць афармляцца для арганізаванай групы іншаземцаў колькасцю 5 і больш чалавек, аб'яднаных агульнай мэтай паездкі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у складзе групы, пры ўмове адначасовага ўезду ў Рэспубліку Беларусь або транзіту праз яе тэрыторыю.

ДАКУМЕНТЫ для афармлення ўязной візы (прадстаўляюцца ў Пасольства Беларусі ў Рыме):

1. Адзін асобнік візавай анкеты на бланку згодна з зацверджанай форме [Візавая анкета запаўняецца разборліва ад рукі або з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў на дзяржаўнай мове дзяржавы знаходжання замежныя ўстановы, або на рускай, беларускай і англійскай мовах. Адказы на пытанні візавай анкеты павінны быць поўнымі і лагічна паслядоўнымі, паказваць сапраўдную мэту паездкі. Візавая анкета падпісваецца замежнікам асабіста. Візавую анкету на непаўналетняга падпісвае яго законны прадстаўнік.]

2. Адна фатаграфія, якая павінна адказваць наступным патрабаванням:

·       памер 35х45 мм;

·       анфас;

·       на роўным светлым фоне;

·       выразнасць высокай якасці;

·       без складак і чарнілаў на фотаздымку;

·       70 — 80 працэнтаў вертыкальнага памеру здымка павінна займаць асоба (32-35 мм);

·       даўнасць здымка — не больш за 6 месяцаў

3. Пашпарт.

Дакумент для выезду за мяжу, прадстаўлены замежнікам, павінен:
 
·       змяшчаць фатаграфію ўладальніка.
 
·       мець не менш як дзве чыстыя старонкі, прызначаныя для віз;

·       мець тэрмін дзеяння, які перавышае дату меркаванага выезду замежніка з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь не менш чым на 90 сутак.

Дакумент для выезду за мяжу, прадстаўлены замежнікам, не павінен:

·       выклікаць сумнева
ў у сапраўднасці і прыналежнасцi ўладальніку,

·       змяшчаць адзнак, запісаў, падчыстак і выпраўленняў, не завераных кампетэнтнымі органамі адпаведнай замежнай дзяржавы, выдраных або вышытых старонак.

4. Консульскі збор

5. Страхавы поліс альбо дакумент, які пацвярджае наяўнасць дагавора медыцынскага страхавання, які адпавядае наступным патрабаванням:

·       Пакрываць увесь перыяд знаходжання замежнага грамадзяніна за мяжой

·       Распаўсюджваць сваё дзеянне на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь

·       Пакрываць медыцынскія выдаткі ў мінімальным памеры 10 000 еўра

·       Пры неабходнасці рэгістрацыі ў выпадку знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь звыш 5 дзён міграцыйная служба запатрабуе натарыяльна завераны пераклад страхавога поліса, складзенага на замежнай мове, на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь.

РУП «Белэксімгарант» рэалізавана магчымасць заключэння ў электронным выглядзе дагавораў абавязковага медыцынскага страхавання замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь.

6. Дакументы візавай падтрымкі

Якія пацвярджаюць мэту і ўмовы кароткатэрміновага візіту (дзелавая паездка, падтрыманне рэлігійных сувязяў, турызм, прыватныя справы, ажыццяўленне гуманітарных праграм, вучоба).

Дакументы візавай падтрымкі прымаюцца, у тым ліку ў копіі, атрыманай па факсімільнай сувязі, або іншых каналах сувязі у дачыненні да грамадзян еўрапейскіх дзяржаў, але выключна для кароткатэрміновай візы (да 90 дзён).
 
Увага! Па рашэнні консульскай службовай асобы дадзены iльготны парадак можа не выконвацца.
 

Для атрымання доўгатэрміновай візы прадастаўляюцца толькі арыгіналы ўсіх неабходных дакументаў.

 

 

 

 

 

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці