:

Дзеянні, звязаныя з рэгiстрацыяй актаў грамадзянскага стану

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 чэрвеня 2006 года № 385 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленню работы органаў запiсу актаў грамадзянскага стану» Пасольства праводзіць рэгістрацыю нараджэння, заключэння шлюбу, ўстанаўлення бацькоўства, змены прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку, смерцi, скасавання шлюбу па рашэннях судоў, якія ўступілі ў законную сілу да 1 верасня 1999 г., змяняе, выпраўляе, дапаўняе запіс актаў грамадзянскага стану, анулюе і аднаўляе запіс актаў грамадзянскага стану на падставе рашэння суда, захоўвае кнігі рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, выдае паўторныя пасведчанні аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану.

У сваёй дзейнасці консульскія ўстановы, а таксама дыпламатычныя прадстаўнiцтвы Рэспублiкi Беларусь у выпадку выканання імі консульскіх функцый кіруюцца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе i сям'i ад 9 ліпеня 1999 года, Законам Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. «Аб асновах адміністрацыйных працэдур»,Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян», Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 чэрвеня 2006 года № 385, Палажэннем аб парадку рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану і выдачы дакументаў і (або) даведак органамi, якiя рэгiструюць акты грамадзянскага стану, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 снежня 2005 г. № 1454, іншымі актамі заканадаўства.

Грамадзянамі пры звароце ў консульскія ўстановы, а таксама дыпламатычныя прадстаўнiцтвы Рэспублiкi Беларусь у выпадку выканання імі консульскіх функцый па пытаннях рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану прадстаўляюцца наступныя дакументы.

Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў, прымаюцца пры ўмове іх легалізацыі, калі іншае не ўстаноўлена міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь, і перакладу на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Льготы для асобных катэгорый асобаў па консульскiм зборы прадугледжаны Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь (Асаблівая частка) ад 29 снежня 2009 г.

 

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці