Афармленне пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь (ПМЖ)
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб парадку выезда з Рэспублікі Беларусь і ўезда ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь» (ад 20 верасня 2009 г. № 49-З) пастаяннае пражыванне грамадзян за межамі Рэспублікі Беларусь (ПМЖ) праз дыпламатычнае прадстаўніцтва альбо консульскую ўстанову складаецца з наступных этапаў:
o Падача заявы аб афармленні ПМЖ
§ консульскі збор за разгляд заявы — 175 еўра; для дзяцей да 14 гадоў — бясплатна;
§ прыкладныя тэрміны разгляду заявы — да 4-х месяцаў.
o Выдача пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які пастаянна пражывае за мяжой (пашпарта серыі РР)
§ консульскі збор – 40 еўра; для дзяцей да 14 гадоў — бясплатна;
§ тэрмін разгляду заявы– до 3-х месяцев.
o Пастаноўка на пастаянны консульскі ўлік у дыпламатычным прадстаўніцтве альбо консульскай установе Рэспублікі Беларусь па месцы пастаяннага жыхарства за мяжой альбо ў найбліжэйшай консульскай установе
o консульскі збор – 10 еўра; для дзяцей да 14 гадоў — бясплатна;
o тэрмін разгляду – 1 дзень пры асабістым звароце, да 10 дзён – пры звароце па пошце.
Увага !!!
Падаць заяву аб афармленні ПМЖ можна толькі па папярэднім запісе.
Грамадзяне, якія заявілі пра сваё жаданне пастаянна пражываць за межамі Рэспублікі Беларусь, да афармлення пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь абавязаны ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь:
- выканаць падатковыя абавязкi (інфармацыйны матэрыял);
- спыніць дзейнасць індывідуальнага прадпрымальніка — для грамадзян, якія ажыццяўляюць такую дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
- атрымаць згоду ваеннага камісарыята на афармленне пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь — для прызыўнікоў;
- выканаць аліментныя абавязкі ў дачыненні да фізічных асоб, на якіх распаўсюджваецца юрысдыкцыя Рэспублікі Беларусь, альбо ўрэгуляваць свае адносіны з названымі асобамі — для грамадзян, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь абавязаны ўтрымліваць фізічных асоб, на якіх распаўсюджваецца юрысдыкцыя Рэспублікі Беларусь;
- пакрыць выдаткі, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, — для грамадзян, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь абавязаны кампенсаваць такія выдаткі.
Пры атрыманні заявы аб афармленні ПМЖ грамадзяніна Рэспублікі Беларусь за межамі Рэспублікі Беларусь дыпламатычнае прадстаўнiцтва або консульская ўстанова Рэспублiкi Беларусь накiроўвае дакументы грамадзяніна для праверкі на наяўнасць адпаведных абавязкаў у кампетэнтныя беларускія органы. Рашэнне аб магчымасці афармлення ПМЖ, пашпарта серыі РР і пастаноўкі на пастаянны консульскі ўлік прымаецца толькі ў выпадку адсутнасці дадзеных абавязкаў на падставе заключэння адпаведных органаў Рэспублікі Беларусь.
Важная інфармацыя па афармленні ПМЖ !!!
- Афармленне пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзян, права на выезд якіх з Рэспублікі Беларусь часова абмежаванае, дапускаецца толькі пасля зняцця часовага абмежавання iх права на выезд з Рэспублікі Беларусь.
- Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, у якіх ёсць непаўналетнія дзеці, афармляюць ПМЖ за мяжой таксама для іх дзяцей.
- Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія аформілі ПМЖ за мяжой, губляюць прапіску ў Рэспубліцы Беларусь.
- Для непаўналетніх дзяцей, адзін з бацькоў якіх мае ПМЖ за мяжой і пашпарт серыі РР, афармляць ПМЖ ня трэба. Неабходна атрымаць адразу пашпарт серыі РР і стаць на пастаянны консульскі ўлік.
Дакументы на афармленне ПМЖ грамадзян, якія дасягнулі 14-цігадовага ўзросту:
- заява;
- анкета заяўніка;
- пашпарт заяўніка (арыгінал і копія старонак 31-33 з пашпартнымі дадзенымі, а таксама старонкі з прапіскай);
- пасведчанне аб нараджэнні заяўніка і яго копія;
- чатыры каляровыя фатаграфіі заяўніка, якія адпавядаюць яго ўзросту (на белым фоне памерам 40 х 50 мм (адным лістом); даўжыня выявы асобы ад падбародка да макушкі павінна складаць 32-35 мм);
- пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці заяўніка — у выпадку, калі заяўнік мае дзіця, якое не дасягнула 18-гадовага ўзросту;
- пасведчанне аб змене імя — у выпадку перамены заяўнікам прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку;
- пасведчанне аб заключэнні шлюбу — у выпадку, калі заяўнік мае шлюб (арыгінал і копія);
- пасведчанне аб скасаванні шлюбу або копiя рашэння суда аб скасаванні шлюбу — у выпадку скасавання шлюбу заяўнікам;
- пасведчанне аб смерці або копiя рашэння суда аб аб'яўленнi грамадзянiна (грамадзянкі) памерлым (ай) — у выпадку смерці мужа (жонкі) заяўніка;
- пісьмовая згода законнага прадстаўніка непаўналетняга дзіцяці , які пражывае ў Рэспубліцы Беларусь ці асобы, у дачыненні да якой заяўнік абавязаны выплачваць алiменты, на афармленне заяўніку пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь, засведчаная службовай асобай падраздзялення па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў або засведчаная натарыяльна, альбо копія рашэння суда аб магчымасцi выезду заяўніка з Рэспублікі Беларусь на пастаяннае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь без згоды названых асоб — у выпадку наяўнасці непаўналетніх дзяцей заяўніка, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, а таксама асобаў, у дачыненні да якіх заяўнік абавязаны выплачваць алiменты;
- працоўная кніжка заяўніка (пры яе наяўнасці) і копіі яе старонак;
- дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права заяўніка на пражыванне (permesso di soggiorno альбо пашпарт грамадзяніна Італіі/ Мальты/Сан-Марына);
- консульскі збор ў памеры 175 еўра.
Непаўналетнія грамадзяне Рэспублікі Беларусь могуць аформіць ПМЖ за мяжой толькі пры наяўнасці рэгістрацыі за мяжой у аднаго з яго законных прадстаўнікоў. Такім чынам, дзіцяці можна аформіць ПМЖ:
1. разам з адным з яго бацькоў (бацька або маці — грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які таксама адначасова афармляе ПМЖ за мяжой);
2. пры наяўнасці рэгістрацыі ў аднаго з бацькоў, грамадзяніна замежнай дзяржавы, у якую дзіця выязджае на ПМЖ (бацька альбо маці — грамадзяне Італьянскай Рэспублікі з рэгістрацыяй у Італіі) .
Акрамя названых дакументаў непаўналетнімі грамадзянамі ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў таксама прадстаўляюцца:
· пашпарт ці іншыя дакументы, якія сведчаць асобу законных прадстаўнікоў непаўналетняга;
· у выпадку калі законны прадстаўнік (у тым ліку бацька або маці) пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, але не афармляе пастаяннае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь сумесна з непаўналетнім, неабходна яго пісьмовую згоду на афармленне непаўналетняму пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь, засведчыць натарыяльна.
· пры адсутнасці такой згоды – копія рашэння суда аб афармленні непаўналетняму пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь без згоды законнага прадстаўніка, ці копія рашэння суда аб прызнанні такога законнага прадстаўніка недзеяздольным, або копія рашэння суда аб пазбаўленні такога законнага прадстаўніка бацькоўскіх правоў, ці выдадзеную органам, які вядзе крымінальны працэс, даведку аб вышуку такога законнага прадстаўніка, або Шлюбная дамова альбо Пагадненне аб дзецях;
· копія рашэння суда аб аб'яўленні законнага прадстаўніка непаўналетняга памерлым або аб прызнанні яго без вестак адсутным або даведка органа ЗАГСа, якая змяшчае звесткі з запісу акта аб нараджэнні, калі запіс пра бацькоў дзіцяці праведзены ў адпаведнасці з артыкулам 55 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і, — у выпадку, калі адзін з законных прадстаўнікоў непаўналетняга адсутнічае.
ЗАЎВАГА: Дакументы замежных дзяржаў прымаюцца пры ўмове іх легалізацыі і натарыяльна заверанага перакладу на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь.
а. Легалізацыю італьянскіх дакументаў ажыццяўляе прэфектура па месцы рэгістрацыі \ прапіскі грамадзян.
b. Натарыяльна завераны пераклад італьянскіх дакументаў можа таксама выканаць консульскае службовая асоба Пасольства (консульскі збор — 70 еўра).
Дакументы на афармленне ПМЖ для грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, якія падае законны прадстаўнік дзіцяці (у тым ліку бацька ці маці):
- заява;
- пашпарт непаўналетняга (пры яго наяўнасці) і яго копія;
- пасведчанне аб нараджэнні непаўналетняга і яго копія;
- чатыры каляровыя фатаграфіі непаўналетняга, якія адпавядаюць яго ўзросту;
- пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга, які прадстаўляе дакументы для афармлення непаўналетняму пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь;
- дакументы, якія пацвярджаюць статус законнага прадстаўніка непаўналетняга, які прадстаўляе дакументы для афармлення непаўналетняму пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь;
- у выпадку калі законны прадстаўнік (у тым ліку бацька або маці) пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, але не афармляе пастаяннае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь сумесна з непаўналетнім, неабходна яго пісьмовая згода на афармленне непаўналетняму пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь, засведчаная натарыяльна (у тым ліку ў Пасольстве).
- пры адсутнасці такой згоды неабходна прадставіць копію рашэння суда аб афармленні непаўналетняму пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь без згоды законнага прадстаўніка, ці копію рашэння суда аб прызнанні такога законнага прадстаўніка недзеяздольным, або копію рашэння суда аб пазбаўленні такога законнага прадстаўніка бацькоўскіх правоў, ці выдадзеную органам, які вядзе крымінальны працэс, даведку аб вышуку такога законнага прадстаўніка, або Шлюбную дамову альбо Пагадненне аб дзецях;
- пасведчанне аб смерці законнага прадстаўніка непаўналетняга, ці копія рашэння суда аб аб'яўленні законнага прадстаўніка непаўналетняга памерлым або аб прызнанні яго без вестак адсутным, або даведка органа ЗАГСа, якая змяшчае звесткі з запісу акта аб нараджэнні, калі запіс пра бацькоў дзіцяці праведзены ў адпаведнасці з артыкулам 55 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і, — у выпадку, калі адзін з законных прадстаўнікоў непаўналетняга адсутнічае;
- дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права заяўніка на пражыванне (від на жыхарства альбо пашпарт грамадзяніна краіны знаходжання).
ЗАЎВАГА: Дакументы замежных дзяржаў прымаюцца пры ўмове іх легалізацыі і натарыяльна заверанага перакладу на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь.
а. Легалізацыю італьянскіх дакументаў ажыццяўляе прэфектура па месцы рэгістрацыі \ прапіскі грамадзян.
b. Натарыяльна завераны пераклад італьянскіх дакументаў можа таксама выканаць консульскае службовая асоба Пасольства (консульскі збор — 70 еўра).
Пасля афармлення ПМЖ неабходна:
атрымаць пашпарт для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь (серыі РР);
стаць на пастаянны консульскі ўлік у дыпламатычным прадстаўніцтве або консульскай установе Рэспублікі Беларусь у дзяржаве пастаяннага пражывання, а ў выпадку адсутнасці дыпламатычнага прадстаўнiцтва або консульскай установы Рэспублiкi Беларусь у дзяржаве пастаяннага пражывання — у дыпламатычным прадстаўніцтве або консульскай установе Рэспублікі Беларусь у іншай найбліжэйшай дзяржаве альбо ў галоўным консульскім упраўленні Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.