:

Вызначэнне прыналежнасці асобаў да грамадзянства Рэспублікі Беларусь

На падставе артыкула 32 Закона Рэспублікі Беларусь ад 1 жнiўня 2002 г. «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» і Палажэння аб парадку разгляду пытанняў, звязаных з грамадзянствам Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 лістапада 1994 г. № 209, дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь могуць праводзіць праверку прыналежнасці асобы да грамадзянства Рэспублікі Беларусь у наступных выпадках:

пры адсутнасцi ў асобы, якая знаходзіцца за мяжой, дакумента, якi сведчыць грамадзянства Рэспублікі Беларусь (страта, прывядзенне ў непрыдатнасць і іншыя прычыны); 

у выпадках ўзнікнення сумненняў у сапраўднасці або абгрунтаванасці выдачы такога дакумента, які сведчыць асобу, а таксама пры абставінах, якія дазваляюць меркаваць наяўнасць альбо адсутнасць у асобы грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Вызначэнне прыналежнасці да грамадзянства ажыццяўляецца як па асабістай заяве асобы, складзенай у адвольнай форме, так і па ініцыятыве органаў дыпламатычнай службы Рэспублікі Беларусь.

За разгляд заявы аб вызначэнні прыналежнасці да грамадзянства Рэспублікі Беларусь спаганяецца консульскі збор 35 еўра.

Тэрмін ажыццяўлення праверкі прыналежнасці асобы да грамадзянства Рэспублікі Беларусь — да 6 месяцаў.

Па выніках праверкі асобе выдаецца даведка аб прыналежнасці да грамадзянства Рэспублікі Беларусь, якая пацвярджае усталяваны факт. Копію дадзенай даведкі неабходна прадстаўляць пры візавых запытах.

Дакументы для правядзення працэдуры вызначэння прыналежнасці да грамадзянства:

заява, складзеная ў адвольнай форме;

Увага! Заявы аб рэгістрацыі страты альбо аб праверцы прыналежнасці да грамадзянства Рэспублікі Беларусь прымаюцца ад асобаў, якія пастаянна пражываюць у Італіі і якія стаяць на консульскім уліку ў консульскім аддзеле Пасольства Рэспублікі Беларусь.

пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь альбо грамадзяніна былога СССР (пры наяўнасці);

пасведчанне аб грамадзянстве Італіі або даведка з указаннем дакладнай даты яго набыцця (апастыль, прастаўленны прэфектурай);

у выпадку паступлення асобы на вайсковую службу, службу ў паліцыю, органы бяспекі, юстыцыі ці іншыя дзяржаўныя органы Італіі — дакумент, які пацвярджае дадзены факт з указаннем даты паступлення (апастыль, прастаўленны прэфектурай);

пашпарт грамадзяніна Італіі;

пасведчанне аб нараджэнні, шлюбе (скасаванні шлюбу, смерці мужа) заяўніка (італьянскія дакументы — з апастылем, прастаўленным прэфектурай);

пасведчанне аб нараджэнні непаўналетніх дзяцей заяўніка (з апастылем, прастаўленным прэфектурай);

пасведчанне аб грамадзянстве Італіі або даведка з указаннем дакладнай даты яго набыцця для непаўналетніх дзяцей (з апастылем, прастаўленным прэфектурай);

пашпарт грамадзяніна Італіі непаўналетніх дзяцей;

тры фатаграфіі 40х50мм (адным лістом), зробленыя за апошнія 6 месяцаў, на роўным светлым фоне, анфас.

 

 

à  

 

 

 

 

 

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці