:

Парадак выдачы пасведчання на вяртанне

Пасведчанне на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь выдаецца грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам або асобам без грамадзянства, якім прадастаўлены статус бежанца, дадатковая абарона ці прытулак у Рэспубліцы Беларусь, асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь:

· страціўшым пашпарт падчас знаходжання за мяжой;

· тэрмін дзеяння пашпарта якіх скончыўся і яго немагчыма падоўжыць;

· дзецям — грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія нарадзіліся ў бацькоў, якія часова знаходзяцца за мяжой (і якія маюць прапіску ў Рэспубліцы Беларусь).


 Пасведчанне на вяртанне:


·       сапраўднае да 6 месяцаў — у залежнасці ад неабходнасці атрымання выязных і транзітных віз, і прызначана толькі для вяртання ў Рэспубліку Беларусь прамым рэйсам;

·       выдаецца для аднаразовага ўезду ў Рэспубліку Беларусь і не можа быць выкарыстана для выезду з Рэспублікі Беларусь (для выезду неабходна аформіць пашпарт у Беларусі);

·       не дае права на жыхарства на тэрыторыі Італьянскай Рэспублікі.

 

Для атрымання пасведчання на вяртанне грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які дасягнуў 14-гадовага ўзросту, неабходна прадставіць наступныя дакументы:

 

1.     заява на выдачу пасведчання;

2.     дзве каляровыя фатаграфіі заяўніка, якія  адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм;

3.     дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае зварот заяўніка па пытанні страты (крадзяжу) пашпарта, дыпламатычнага або службовага пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або праязнога дакумента Рэспублікі Беларусь (за выключэннем выпадкаў немагчымасці яго атрымання);

Консульскі збор — 20 еўра.

 

Для атрымання пасведчання на вяртанне грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту, законны прадстаўнік непаўналетняга прадстаўляе:

 

1. заяву на выдачу пасведчання;

2. пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга (арыгінал і копія);

3. пасведчанне аб нараджэнні міжнароднага ўзору з указаннем абодвух бацькоў — для непаўналетніх, якія нарадзіліся за межамі Рэспублікі Беларусь (арыгінал і копія);

4. дзве каляровыя фатаграфіі непаўналетняга, якiя адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм (адным лістом);

5. дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае зварот заяўніка па пытанні страты (крадзяжу) пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або праязнога дакумента Рэспублікі Беларусь і яго копія (заява ў міліцыю);

6. дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае наяўнасць замежнага грамадзянства альбо права заяўніка на пражыванне на тэрыторыі Італіі (пашпарт грамадзяніна Італьянскай Рэспублікі, permesso di soggiorno, carta di identità);

7. копія дакумента аб даце набыцця італьянскага грамадзянства для беларускіх бацькоў, якія маюць таксама грамадзянства Італіі).

 

Заўвага: На пасведчанні аб нараджэнні грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, нараджэнне якога зарэгістравана ў органах ЗАГС Італіі, павінен быць пастаўлены апастыль ў прэфектуры, а таксама выкананы натарыяльна завераны пераклад. Натарыяльнае завярэнне перакладу італьянскага дакумента азначае запэўненне подпіса перакладчыка беларускім натарыусам альбо выкананне перакладу ў консульскай установе Беларусі ў Італіі. Пасведчанне аб нараджэнні з апастылем і натарыяльна завераным перакладам спатрэбіцца для афармлення пашпарта дзіцяці па месцы рэгістрацыі аднаго з бацькоў у Беларусі.

Тэрмін выдачы пасведчання на вяртанне – да 1 месяца з дня падачы заявы.

Па прыбыцці ў Рэспубліку Беларусь ўладальнік пасведчання на вяртанне павінен у месячны тэрмін здаць яго ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў па месцы жыхарства або ў Міністэрства замежных спраў (у выпадку выдачы пасведчання на вяртанне наўзамен страчанага (выкрадзенага) дыпламатычнага або службовага пашпарта, а таксама пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь грамадзяніну, які пастаянна пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь і знаходзiца на консульскім уліку).

 

 

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці