Аб удзеле Пастаяннага прадстауніцтва Беларусі пры Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі у Сусветным дне харчавання

16 кастрычніка 2020 г. Пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (ФАО) прыняло ўдзел у онлайн-цырымоніі, прысвечанай Сусветнаму дню харчавання. Гэтае штогадовае мерапрыемства накіравана на ўрэгуляванне праблем голаду, харчавання і харчовай бяспекі  i ў гэтым годзе адначасова прымеркавана да 75-й гадавіны стварэння ФАО.